Будынак біржы (Стакгольм)
Будынак біржы (па-швэдзку: Börshuset, таксама будынак Швэдзкай акадэміі) — будынак у гістарычным цэнтры Стакгольму Гамля Стане, пабудаваны ў паўночнай частцы пляцу Стурторгет для Швэдзкай акадэміі. Аднак ён больш вядомы як будынак Стакгольмскай фондавай біржы, бо да 1990 году ў будынку праходзіў біржавы гандаль. У наш час будынак выкарыстоўваецца Швэдзкай акадэміяй для правядзеньня сваіх паседжаньняў, у тым ліку для абраньня ляўрэатаў Нобэлеўскай прэміі па літаратуры. У будынку разьмяшчаюцца таксама Нобэлеўская бібліятэка і Музэй Нобэля.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьБудынак біржы (Стакгольм) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў