Музэй Марка Шагала (Віцебск)
музэй у Віцебску (Беларусь)
Музэ́й Ма́рка Шага́ла — музэйны комплекс у Віцебску (Беларусь), прысьвечаны жыцьцю і творчасьці беларускага маляра Марка Шагала, заснаваны ў 1992 року.
Музэй Марка Шагала | |
Створаны | 1992 |
---|---|
Адкрыты | 1997 |
Геаграфічныя каардынаты | 55°12′2″ пн. ш. 30°11′27″ у. д. / 55.20056° пн. ш. 30.19083° у. д.Каардынаты: 55°12′2″ пн. ш. 30°11′27″ у. д. / 55.20056° пн. ш. 30.19083° у. д. |
Музэй Марка Шагала | |
chagal-vitebsk.com |
Склад
рэдагаваць- Арт-цэнтар Марка Шагала (вул. Путна, 2) быў створаны ў 1992 року. Тут ладзяцца выставы графічных работаў Марка Шагала (літаграфіі, ксыляграфіі, афорты, акватынты). У калекцыі арт-цэнтру знаходзіцца сэрыя ілюстрацыяў да паэмы Мікалая Гогаля «Мёртвыя душы» (1923—1925), сэрыі каляровых літаграфіяў на тэму «Біблія», створаныя ў 1956 і 1960 роках, нізка каляровых літаграфіяў «12 каленаў Ізраіля» (1960) ды іншыя работы маляра. Дзейнічае навуковая бібліятэка, прысьвечаная творчасьці Марка Шагала і маляроў авангарду, якая налічвае больш за 3,5 тысячы выданьняў.
- Мэмарыяльны дом-музэй Марка Шагала (вул. Пакроўская, 11). Гэты будынак у пачатку 1900-х рокаў збудаваў бацька маляра, і Марк Шагал правёў тут юначыя гады, пра што пазьней напісаў у аўтабіяграфічнай кнізе «Маё жыцьцё». Мэмарыяльны дом-музэй быў адкрыты тут у 1997 року. У ім прадстаўленыя прадметы побыту пералому XIX—XX стагодзьдзяў, а таксама копіі архіўных дакумэнтаў і працаў маляра, што распавядаюць пра гады жыцьця Марка Шагала і сям’і ягоных бацькоў у Віцебску.
Паводле стану на 2008 рок асноўны фонд музэю налічваў 4996 адзінак захоўваньня, навукова-дапаможны — 490 адзінак. Агульная плошча экспазыцый — 294 м². Мае 5 экспазыцыйных і 4 выставачныя залі.
Мінуўшчына
рэдагавацьЗаснаваны паводле рашэньня Віцебскага гарвыканкаму 23 кастрычніка 1991 року. У 1994 року ўключаны ў склад гарадзкога Цэнтру культуры і вольнага часу як структурнае падразьдзяленьне. У 1996 року вылучаны ў самастойную адзінку. 3 28 сьнежня 2007 року мае назву «Музэй Марка Шагала ў Віцебску».
Крыніцы
рэдагавацьЛітаратура
рэдагаваць- Музей Марка Шагала // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Віцебска : у 2 кн. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. А. І. Мацяюн; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2003. — Кн. 2. — С. 646—647.
- Музей Марка Шагала // Шагал і Віцебск : альбом / Л. У. Хмяльніцкая. — Мн., 2006. — С. 6—9.
- Шишанов В. А. Витебский музей современного искусства: история создания и коллекции. 1918—1941. Минск: Медисонт, 2007. — 144 с.;