Музэй Другой сусьветнай вайны (Гданьск)
Музэ́й Друго́й сусьве́тнай вайны́ (па-польску: Muzeum II Wojny Światowej) — польскі дзяржаўны музэй у Гданьску, прысьвечаны падзеям Другой сусьветнай вайны.
Музэй Другой сусьветнай вайны | |
Muzeum II Wojny Światowej | |
Будынак музэю | |
Месцазнаходжаньне | Гданьск, Польшча |
---|---|
Створаны | 2008 г. |
Адкрыты | 2017 |
Дырэктар | Грэгож Бэрэндт |
Геаграфічныя каардынаты | 54°21′21″ пн. ш. 18°39′38″ у. д. / 54.35583° пн. ш. 18.66056° у. д.Каардынаты: 54°21′21″ пн. ш. 18°39′38″ у. д. / 54.35583° пн. ш. 18.66056° у. д. |
Музэй Другой сусьветнай вайны | |
Афіцыйная бачына |
Мэты і дзейнасьць
рэдагавацьГалоўнай задачай музэю зьяўляецца распаўсюд ведаў пра Другую сусьветную вайну, паказ польскага погляду на найвялікшы канфлікт у гісторыі чалавецтва, выхаваньне памяці аб ахвярах таталітарных сыстэм і героях барацьбы за свабоду многіх нацыянальнасьцяў. У рамках выставачнай, навуковай і асьветніцкай дзейнасьці, якую праводзіць музэй, Польшча рэклямуецца як краіна-ахоўніца памяці Эўропы і сьвету пра падзеі 1939—1945 гадоў, якая ведае і шануе каштоўнасьць свабоды і грамадзянскіх пазыцый.
Структура музэю
рэдагавацьУ музэі дзейнічаюць наступныя аддзелы: аддзел калекцый, археалёгіі, выставаў, навукова-асьветніцкі, міжнародных сувязей, культурных мерапрыемстваў, кінадакумэнтаў, камунікацыі і прасоўваньня, маркетынгу і продаж, юрыдычны і адміністрацыйны, бясьпекі, фінансавы, тэхнічны і інвэстыцыйны, бібліятэка і дырэктарскі офіс.
Гісторыя музэю
рэдагавацьМузэй быў створаны 1 верасьня 2008 году загадам міністра культуры і нацыянальнай спадчыны пад назвай Музэй Вэстэрплятэ ў Гданьску. У той жа дзень прэм’ер-міністар Дональд Туск прызначыў паўнамоцнага прадстаўніка Музэю Другой сусьветнай вайны ў асобе прафэсара Паўла Махцэвіча. Канцэпцыя была прадстаўлена на грамадзкім форуме 6 кастрычніка 2008 году у Канцылярыі прэм’ер-міністра ў Варшаве падчас дыскусіі з удзелам гісторыкаў і музэязнаўцаў.
26 лістапада 2008 году міністар культуры і нацыянальнай спадчыны Багдан Здраеўскі перайменаваў дзяржаўную ўстанову культуры «Музэй Вэстэрплятэ» ў Музэй Другой сусьветнай вайны ў Гданьску. Пры гэтым ён вызначыў кола задач установы, заявіўшы, што «прадметам дзейнасьці музэю зьяўляецца збор калекцый, зьвязаных з гісторыяй Другой сусьветнай вайны, іх ахова і прадстаўленьне праз, у прыватнасьці, экспазыцыю, папулярызатарская, асьветніцкая і выдавецкая дзейнасьць».
З пачатку лютага 2009 году сядзіба музэю разьмяшчалася ў шэрагу камяніц па адрасе вул. Доўгая 81/83 у Галоўным горадзе. Гэта месца павінна было быць часовым і выконвала свае функцыі да 2014 году, калі плянавалася ўвесьці ў эксплёатацыю сучасны будынак музэю, пабудаваны па адрасе вул. Валавая, у раёне былой аўтобуснай станцыі, на стыку каналаў Радуні і Матлава, каля гістарычнага будынку Польскай пошты ў Вольным горадзе Гданьску — адным з месцаў пачатку Другой сусьветнай вайны.
У 2009 годзе па выніках конкурсу была створана візуалізацыя асноўнай экспазыцыі ў адпаведнасьці з тэарэтычнымі паставамі сучаснай музэйнай канцэпцыі. Галоўны прыз у конкурсе склаў 50 000 эўра, агульны прызавы фонд складаў 100 000 эўра. Наступным этапам стварэньня Музэю Другой сусьветнай вайны стаў міжнародны архітэктурны конкурс на будынак музэю па вул. Валавая, функцыянальна прыстасаваны да патрэб асноўнай экспазыцыі, часовых экспазыцый, а таксама да адукацыйных і архіўных функцый музэю. Дызайн будынку быў абраны ў 2010 годзе, а першае месца на конкурсе атрымала архітэктурная студыя «Квадрат» з Гдыні. Будынак музэю займае плошчу каля 23 тысяч квадратных мэтраў, а асноўная экспазыцыя — адна з найбуйнейшых экспазыцый, прадстаўленых гістарычнымі музэямі сьвету — каля 5 тысяч квадратных мэтраў. На тэрыторыі, прызначанай для музэя, праводзіліся археалягічныя работы на плошчы 1,7 га.
У красавіку 2015 году Савет міністраў Польшчы прыняў рашэньне аб пераносе тэрмінаў завяршэньня будаўніцтва на 2016 год і павялічэньні сродкаў на гэтае будаўніцтва. Будаўнічыя работы павінны былі скончыцца летам 2016 году. З часткова зашклёнай вежы новага аб’екта, вышынёй 40,51 мэтраў, можна палюбавацца панарамай гістарычнага цэнтру Гданьску. Адна са сьцен вежы нахілена на 56 градусаў да зямлі.
Будынак быў адкрыты ў сакавіку 2017 году. З 23 сакавіка па 27 сьнежня 2017 года музэй наведала 414 000 чалавек. 24 лістапада 2018 году агульная колькасьць наведвальнікаў перавысіла адзін мільён асоб.
17 верасьня 2019 году перад музэем быў адкрыты помнік Вітольду Пілецкаму, на якім капітан намаляваны ў форме і з лягернай шапкай у руцэ. Аўтар пастамэнту Мацей Ягадзінскі-Ягэнмэр, адліўка і ўстаноўка якога каштавала 400 тысяч злотых[1][2].
Галерэя
рэдагаваць-
Фрагмэнт галоўнай галерэі
-
Фрагмэнт галоўнай галерэі
-
Шыфравальная машына "Энігма"
-
Рэканструкцыя перадваеннай вуліцы ў Гданьску
-
Танк T-34-85
-
Нямецкі матацыкл DKW
-
Рэчы, зробленыя польскімі ваеннапалоннымі ў нямецкіх лягерах