Мотальскае возера
Возера
Мотальскае возера
Мотальскае возера |
Мотальскае возера — разьмешчана ў Янаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці Беларусі, на поўнач ад вёскі Моталь. Плошча люстэрка — 1,15 км². Сярэдняя глыбіня 1 м. Найбольшая глыбіня 2 м. Аб’ём вады 1 180 000 м³. Плошча вадазбору 3588 км².
Разьмешчана ў басэйне ракі Ясельда, якая цячэ праз возера. Катлавіна возера лопасьцевай формы (выцягнутая з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход на 2,5 км; максымальная шырыня — 0,77 км, сярэдняя — 0,46 км) сфармавана ў выніку разьліву ракі Ясельда. Берагавая лінія даўжынёй 6,9 км утварае мноства заліваў. Звужаючыся ў сярэдняй частцы, катлавіна падзяляецца на 2 плёсы. Схілы катлавіны вышынёй да 6 м, часткова разараныя. Берагі нізкія. Дно плоскае, сапрапэлістае. Зарастае больш за палову плошчы возера.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |