Мораўскі Сьвяты Ян
Мараўскі Сьвяты Ян (па-славацку: Moravský Svätý Ján) — вёска ў раёне Сэніца Трнаўскага краю Славаччыны.
Мараўскі Сьвяты Ян | |||||
славац. Moravský Svätý Ján | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1449 | ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Трнаўскі | ||||
Раён: | Сэніца | ||||
Староста: | Антон Эмрых | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 152 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +421-34 | ||||
Паштовы індэкс: | 908 71 | ||||
NUTS: | 504572 | ||||
Нумарны знак: | SE | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 48°35′21.64″ пн. ш. 17°0′0.47″ у. д. / 48.5893444° пн. ш. 17.0001306° у. д.Каардынаты: 48°35′21.64″ пн. ш. 17°0′0.47″ у. д. / 48.5893444° пн. ш. 17.0001306° у. д. | ||||
Мараўскі Сьвяты Ян | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
www.obecmsjan.sk |
Геаграфія
рэдагавацьМараўскі Сьвяты Ян — пагранічная вёска між Славаччынаю і Аўстрыяю. Ляжыць у паўднёва-заходняй частцы раёну Сэніца ля ракі Морава. Празь вёску праходзіць аўтадарога I/2 з Малацек да Кутаў і чыгунка Браціслава — Бржэцлаў.
Мінуўшчына
рэдагавацьПершая пісьмовая згадка пра вёску датаваная 1449 рокам. У XVI стагодзьдзі ў вёску прыбылі габанэры(sk), знакамітыя вырабам керамікі.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьДа найвыбітнейшых славутасьцяў адносяцца рыма-каталіцкі фарны касьцёл сьв. Яна Хрысьціцеля 1842 року, габанская капліца Нараджэньня Госпада 1839 року, капліца Дабравешчаньня Дзевы Марыі 1881 року і барокавая сядзіба.
Каля вёскі знаходзіцца дзяржаўны прыродны заказьнік Чэкер — Чортава студня, створаны дзеля захаваньня прыроднага асяродзьдзя мёртвага рэчышча ракі Моравы.
Галерэя
рэдагаваць-
Колішні пагранічны пераход у Аўстрыю
-
Мост праз Мораву
-
Азярцо пры Мораве
-
Сядзіба
Крыніцы
рэдагаваць- ^ The 2021 Population and Housing Census — Браціслава: Statistical Office of the Slovak Republic.