Моніка Марыя Бродка (па-польску: Monika Maria Brodka; нарадзілася 7 лютага 1987 году, Жывец, Польшча) — польская сьпявачка, чалец фонду гуказапісу ZPAV[4].

Моніка Бродка
па-польску: Monika Maria Brodka
Дата нараджэньня 7 лютага 1988(1988-02-07)[1] (36 гадоў) або 7 лютага 1987(1987-02-07)[2] (37 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак сьпявачка, пясьняр, аўтар-кампазытар, выканаўца-запісвальніца, кінарэжысэрка
Жанры поп
Інструмэнты голас[d]
Лэйблы Sony BMG[d]
Сайт monikabrodka.com (анг.)
Подпіс Выява аўтографу

Біяграфія

рэдагаваць

У 2004 годзе Моніка Бродка стала ўдзельніцай, а затым і пераможцам трэцяга сэзону шоў «Ідал». З гэтага часу яна выпусьціла некалькі альбомаў. Свой дэбютны альбом «Album» сьпявачка выпусьціла адразу пасьля заканчэньня праекту ў 2004 годзе. «Album» утрымліваў у сабе больш кавэр-вэрсіяў, чым уласных твораў, але гэта не перашкодзіла прадаць яго ў колькасьці 35 тысячаў асобнікаў[5].

Наступны альбом «Moje piosenki» быў больш аўтарскім, але па-ранейшаму створаны пад радыё-фармат. Бродка зьвярнулася да клясыкі эўрапейскай папулярнай музыкі — песьні сталі кароткімі і ляканічнымі. Пасьля чатырохгадовай паўзы, сьпявачка выпусьціла свой трэці альбом пад назвай «Granda» (2010), які пасьля прэзэнтацыі атрымаў крытыку ня толькі ў Польшчы, але і за мяжой. Гэтую працу сьпявачцы можна па праве лічыць разнастайнай, бо Моніка пры стварэньні альбому не адгароджвалася ад розных музычных уплываў. Пра гэта сьведчыць гучаньне альбому. У 2016 годзе вышаў альбом «Clashes».

Дыскаграфія

рэдагаваць
  • «Album» (2004)
  • «Moje piosenki» (2006)
  • «Granda» (2010)
  • «Clashes» (2016)
  • «Brut» (2021)

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Моніка Бродкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў