Мокша (рака)
рака ў Расеі
Мо́кша (па-макшанску: Мокша ці Ёў[1]) — вялікая рака ў Мардовіі, Пензенскай, Ніжагародзкай і Разанскай абласьцях, правы прыток Акі, ўцякае ў Аку за 350 км ад яе вусьця, ніжэй гораду Касімава.
Мокша | |
Мокша | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Вусьце | Ака |
Вобласьці | Мардовія, Разанская вобласьць, Пензенская вобласьць і Ніжагародзкая вобласьць |
Даўжыня | 656 км |
Плошча басэйну | 51000 км² |
Месцазнаходжаньне | |
Даўжыня— 656 км, плошча басэйну — 51 тыс. км²[2].
У 1950-х гадах у сярэднім цячэньні ракі было пабудавана некалькі гідравузлоў з ГЭС, але без суднаходных шлюзаў. У 1955 годзе за 2 км ніжэй вусьця ракі Цны на рацэ Мокша быў пабудаваны Расыпухінскі гідравузел з ГЭС і драўляным суднаходным шлюзам. Суднаходзства па рацэ ажыцьцяўлялася да сярэдзіны 1990-х гадоў.
Прытокі: правыя — Іса, Сівінь, левыя — Вад, Цна.
Гарады на рацэ: Цемнікаў, Краснаслабодзк, Кавылкіна.
- ^ Цыганкин Д. И. Память, запечатленная в географических названиях Праверана 2019-04-08 г.
- ^ Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 286. — 538 с. — 100 000 экз