Модэна

места ў Італіі

Модэна (па-італьянску: Modena) — горад у італьянскім рэгіёне Эмілія-Раманьня, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі.

Модэна


Краіна: Італія
Плошча:
Вышыня: 34 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 059
Паштовы індэкс: 41121–41126
Нумарны знак: MO
Геаграфічныя каардынаты: 44°38′44.95″ пн. ш. 10°55′32.59″ у. д. / 44.6458194° пн. ш. 10.9257194° у. д. / 44.6458194; 10.9257194Каардынаты: 44°38′44.95″ пн. ш. 10°55′32.59″ у. д. / 44.6458194° пн. ш. 10.9257194° у. д. / 44.6458194; 10.9257194
Модэна на мапе Італіі
Модэна
Модэна
Модэна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.comune.modena.it/

Цэнтар арцыбіскупства, але горад найбольш вядомы сваёй аўтамабільнай прамысловасьцю, бо тут маюцца заводы вядомых італьянскіх вытворцаў спартовых аўтамабіляў найвышэйшага клясу, як то: Фэрары, Дэ Тамаза, Лямбаргіні, Пагані і Мазэраці. Толькі Лямбаргіні ня мае тут сваёй сядзібы. Адзін з аўтамабіляў Фэрары — 360 Modena — быў названы ў гонар самога гораду.

Гісторыя

рэдагаваць

Тэрыторыя вакол Модэны ў жалезным веку была заселеная вілянаванцамі, а пазьней — лігурыйскімі плямёнамі, этрускамі і гальскім племянем боі. Зважаючы на тое, што дакладная дата закладаньня места невядомая, але вядома, што горад існаваў ужо ў III стагодзьдзі да н. э. Гэта вядома, бо ў 218 годзе да н. э., калі Ганібал уварваўся ў Італію, паўсталі боі і аблажылі горад. Тытус Лівіюс апісваў места як умацаваную цытадэль, дзе хаваліся рымскія магістраты. У 177 годзе да н. э. лігурыйцы разрабавалі паселішча, але яно было хутка адноўленае, стаўшы найважнейшым цэнтрам у Цызальпійскай Галіі, бо места мела стратэгічнае значэньне, праз тое, што яно месьцілася на важным скрыжаваньні паміж Вія Эмілія і дарогай, якая вяла ў Вэрону.

 
Пляц у Модэне.

За час грамадзянскіх войнаў у Старажытным Рыме горад двойчы падвяргаўся аблозе. Спачатку Гнэем Пампэем у 78 годзе да н. э., калі яго абараняў Марк Юніюс Брут. Другі раз спрабаваў захапіць горад Марк Антоніюс у 44 годзе да н. э. і абаронены Дэцымам Юніюсам Брутам. Актавіян Аўгуст з дапамогай сэнату аднавіў горад. Да III стагодзьдзя горад захоўваў сваё становішча як найважнейшы цэнтар новастворанай правінцыі Эміліі.

Паміж V і VII стагодзьдзямі Модэна некалькі разоў пацярпела ад паводак. У час кіраваньня біскупаў быў пабудаваны катэдры, у якім знаходзіцца магіла сьвятога Гемініяна, апекуна гораду і мясцовага арцыбіскупства. На мяжы XI—XII стагодзьдзяў Модэна належыла Матыльдзе Тасканскай. Кіраваньне біскупаў скончылася ў 1135 годзе, калі горад атрымаў аўтаномію. Падчас войнаў гібэлінаў з гвэльфамі Модэна была на баку імпэратара Фрыдрыха II, то бок была ў лягеры гібэлінаў. Больш чым праз сто гадоў, у 1249 годзе, гібэлінская Модэна была заваяваная гвэльфскай Балёньняй. У 1288 годзе горад капітуляваў Абіцца д’Эстэ з Фэрары. Дынастыя д’Эстэ кіравала горадам зь невялікімі перапынкамі ажно да 1860 году. У 1598 годзе, пасьля ўключэньня Фэрары ў склад Папскай дзяржавы, Чэзарэ д’Эстэ перанёс сваю сталіцу ў Модэну, якое з таго часу стала герцагствам. У 1860 годзе горад быў уключаны ў каралеўства Сардынія, праз год увайшоўшы ў склад каралеўства Італія.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць