Месяцавае сьвятло (фільм, 2016)
«Ме́сяцавае сьвятло́» (па-ангельску: Moonlight) — амэрыканскі драматычны фільм 2016 году пра сталеньне, напісаны і зьняты Бары Джэнкінзам. Сцэнар фільму базуецца на неапублікаванай паўаўтабіяграфічнай п’есе Тарэла Элвіна Макрэйні «У месяцавым сьвятле чорныя хлопчыкі выглядаюць блакітнымі». У фільме здымаліся Трэвантэ Роўдс, Андрэ Голанд, Джанэль Манэй, Эштан Сандэрз, Джарэл Джэром, Наомі Гарыс і Магэршала Алі. Прэм’ера кінастужкі адбылася 2 верасьня 2016 году на Тэльюрайдзкім кінафэстывалі. У пракат твор быў выпушчаны ў ЗША 21 кастрычніка 2016 году кампаніяй A24, атрымаўшы ўсеагульнае ўхваленьне і зарабіўшы больш за 65 мільёнаў даляраў па ўсім сьвеце. «Месяцавае сьвятло» было названае адным зь лепшых фільмаў XXI стагодзьдзя[6][7]. На 89-й цырымоніі ўручэньня прэміі Оскар фільм атрымаў прэмію за найлепшы фільм, а таксама найлепшую мужчынскую ролю дзеля Алі і найлепшы адаптаваны сцэнар дзеля Джэнкінза і Макрэйні. Агулам, фільм меў 8 намінацыяў на кінапрэмію. Акрамя таго фільму быў прысуджаны Залаты Глёбус як найлепшаму драматычнаму фільму.
Месяцавае сьвятло | |
па-ангельску: Moonlight | |
Жанр | драматычны фільм, гомасэксуалізм у кіно і coming-of-age film[d] |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Нэт Сандэрз[d] і Джоі Макілан[d] |
Вытворчасьць | A24[d] і Plan B Entertainment[d] |
Распаўсюд | A24[d], Vertigo Média[d][2] і Netflix |
Дата выхаду | 18 лістапада 2016, 9 сакавіка 2017[3], 16 лютага 2017[2], 9 лютага 2017 і 2 верасьня 2016 |
Працягласьць | 111 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Бюджэт | 1 500 000 ± 50 000 $[4] |
Прыбытак | 65 336 603 $[5] і 27 854 932 $[5] |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
Сюжэт
рэдагавацьМалы
рэдагавацьУ Лібэрці-Сіці, Маямі, афракубінскі наркагандляр Хуан (Магэршала Алі) знаходзіць Шайрона (Алекс Гібэрт), замкнёнага дзіцяці зь мянушкай «Малы», які хаваецца ад групы хуліганаў у закінутым доме, які выкарыстоўваецца дзеля гандлю крэк-какаіну. Ён дазваляе Шайрону пераначаваць зь ім і ягонай дзяўчынай Тэрэзай (Джанэль Манэй), перш чым вярнуць малога да ягонай маці Поле (Наомі Гарыс), якая пазбаўляе яго тэлевізійных прывілеяў у якасьці пакараньня за тое, што ён турбуе яе. Шайрон працягвае бавіць час з Хуанам, які вучыць яго плаваньню і настаўляе яго, кажучы яму, што ён можа выбраць свой уласны шлях у жыцьці. Аднойчы ноччу Хуан сустракае Полу, якая курыць крэк з адным з сваіх кліентаў. Хуан папракае яе за залежнасьць і за грэбаваньне ўласным сынам, але яна дакарае яго за тое, што ён у першую чаргу прадаў ёй крэк, яны спрачаюцца наконт выхаваньня Шайрона. Яна выкрывае яму, што ведае, чаму з Шайрона зьдзекуюцца ягоны аднагодкі і выказвае сваё расчараваньне сынам. На наступны дзень Шайрон прызнаецца Хуану і Тэрэзе, што ненавідзіць сваю маці, і пытаецца, што такое пэдэраст. Хуан кажа яму, што гэтае слова выкарыстоўваецца, каб прымусіць геяў адчуваць сябе дрэнна. Ён кажа Шайрону, што няма нічога дрэннага ў тым, каб быць геем, і што ён не павінен дазваляць іншым зьдзекавацца зь яго. Затым Шайрон пытаецца ў Хуана, ці прадае той наркотыкі і ці прымае ягоная маці наркотыкі і сыходзіць пасьля таго, як Хуан адказвае на абодва пытаньні.
Шайрон
рэдагавацьЗьяўляючыся цяпер падлетакам, Шайрон (Эштан Сандэрз) пазьбягае школьнага хулігана Тэрэла (Патрык Дэсайл) і бавіць час з Тэрэзай, якая жыве адна па Хуанавай сьмерці. Пола, якая пачала займацца прастытуцыяй праз павелічэньне сваёй залежнасьці, прымушае Шайрона аддаць ёй грошы, якія ён атрымаў ад Тэрэзы. Сябар Шайронавага дзяцінства Кевін (Джарэл Джэром) распавядае яму пра затрыманьне, якое ён атрымаў за тое, што яго злавілі, калі ён займаўся каханьнем зь дзяўчынай на школьнай лесьвічнай пляцоўцы, а пазьней Шайрону сьніцца гэта момант, які, аднак, адбываецца на заднім двары Тэрэзы. Аднойчы ўначы Кевін наведвае Шайрона, які бавіць час на пляжы ля Кевінага дому. Яны разам кураць крэк і абмяркоўваюць свае амбіцыі і мянушку, якую Кевін даў Шайрон, калі яны былі дзецьмі. Яны цалуюцца, а потым Кевін лашчыць Шайрона. Наступнай раніцай Тэрэл падбухторвае Кевіна да зьдзекаў зь іншых і абірае Шайрона ў якасьці ахвяры. Кевін неахвотна зьбівае Шайрона, пакуль той не падае, а потым Тэрэл і ягоныя сябры жорстка зьбіваюць хлопца нагамі. Пасьля таго як нападнікі зьбеглі, дырэктар школы заклікае Шайрона раскрыць імя асобаў, які зьбілі школьніка, аднак Шайрон адмаўляецца назваць іх, кажучы, што паведамленьне пра іх нічога ня вырашыць. Наступным днём разьюшаны Шайрон заходзіць у клясу і разьбівае крэсла аб Тэрэлаву галаву. Шайрона арыштоўваюць паліцыянты.
Чорны
рэдагавацьЦяпер мяючы мянушку «Чорны», дарослы Шайрон (Трэвантэ Роўдс) займаецца гандлем наркотыкамі ў Атланце. Яму часта тэлефануе Пола, якая просіць наведаць яе ў наркалягічным цэнтры, дзе яна жыве. Аднойчы раніцою Кевін (Андрэ Голанд) тэлефануе Шайрону і запрашае яго пабачыцца, калі ён калі-небудзь прыедзе ў Маямі. Наведваючы маці, Шайрон парушае маўчаньне. Пола просіць прабачэньня за тое, што не любіла яго, калі яму гэта было больш за ўсё патрэбна, і кажа яму, што любіць яго цяпер, нават калі ён ня любіць яе ў адказ. Яны са сьлязьмі на вачах мірацца, перш чым Пола адпускае сына. Шайран накіроўваецца ў Маямі, дзе наведвае Кевіна на ягоным працоўным месцы ў невялічкай сталоўні. Кевін распавядае пра сваю былую сям’ю і пра сына, якога ён даглядае. Шайрон у адказ выкрывае, што ёсьць наркагандляром. Пасьля таго, як Шайрон павячэраў, яны ўдвох накіроўваюцца да Кевінавай кватэры. Кевін кажа Шайрону, што, хоць ягонае жыцьцё склалася не так, як ён спадзяваўся, ён шчасьлівы. Шайрон прызнаецца, што аніколі больш ня меў блізкіх стасункаў ані з кім, пасьля іхнае сустрэчы на пляжы, калі яны былі падлеткамі. Кевін суцяшае яго, а Чорны ўспамінае сябе, калі быў малым і стаяў на пляжы ў месяцавым сьвятле.
Крытыка
рэдагавацьНа Rotten Tomatoes фільм мае рэйтынг ухваленьня 98% на аснове 389 рэцэнзіяў зь сярэднім рэйтынгам 9,00/10. На думку крытыкаў, «Месяцавае сьвятло» апавядае гісторыю аднаго чалавека, каб прапанаваць выдатны і бліскуча апрацаваны погляд на жыцьцё, якое занадта рэдка можна ўбачыць у кіно[8]. На Metacritic фільм мае 99 балаў з 100 магчымых, базуючыся на 53 крытычных водгука, што сьведчыць пра ўсеагульнае ўхваленьне[9]. На абодвух сайтах гэта быў фільм з самым высокім балам сярод фільмаў 2016 году[10][11].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Moonlight (I) (2016 — IMDb.
- ^ а б http://nmhh.hu/dokumentum/198182/terjesztett_filmalkotasok_art_filmek_nyilvantartasa.xlsx
- ^ Moonlight (I) (2016) - Release Info (анг.) — IMDb, 1990.
- ^ http://www.indiewire.com/2017/02/moonlight-oscar-nominations-indie-film-best-picture-1201779770/
- ^ а б Box Office Mojo (анг.) — 1999.
- ^ «The 25 Best Films of the 21st Century... So Far». The New York Times.
- ^ «The 100 best films of the 21st century». The Guardian.
- ^ «Moonlight (2016)». Rotten Tomatoes.
- ^ «Moonlight Reviews». Metacritic.
- ^ «The Best Movies of 2016». Metacritic.
- ^ «Top 100 Movies of 2016». Rotten Tomatoes.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт.
- Месяцавае сьвятло (анг.) на сайце IMDb
- Месяцавае сьвятло на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Месяцавае сьвятло на Metacritic