Мелец
Ме́лец (па-польску: Mielec) — места Падкарпацкага ваяводзтва, Польшча. Насельніцтва паводле стану на сьнежань 2021 году складала 59,5 тысяч чалавек, што робіць горад адным з найвялікшым у ваяводзтве. Гэта прамысловы цэнтар, тут працуюць тэхнічныя і ІТ-школы і каледжы[2]. Мелец месьціцца ў межах адмысловай эканамічнай зоны Эўрапарк Мелец[3] з дасяжнасьцю да аэрапорту і чыгункі.
Мелец | |||
| |||
Дата заснаваньня: | 17 сакавіка 1457 | ||
Краіна: | Польшча | ||
Прэзыдэнт места: | Яцак Вішнеўскі[d] | ||
Плошча: |
| ||
Вышыня: | 179 м н. у. м. | ||
Насельніцтва: |
| ||
Часавы пас: | UTC+1 | ||
летні час: | UTC+2 | ||
Тэлефонны код: | 17 | ||
Паштовы індэкс: | 39-300 | ||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°17′0″ пн. ш. 21°26′0″ у. д. / 50.28333° пн. ш. 21.43333° у. д.Каардынаты: 50°17′0″ пн. ш. 21°26′0″ у. д. / 50.28333° пн. ш. 21.43333° у. д. | ||
Мелец | |||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||
http://www.mielec.pl/, https://www.mielec.pl/en/, https://www.mielec.pl/de/, https://www.mielec.pl/fr/ |
Гісторыя
рэдагавацьПершая згадка пра месца, якое называецца Мельцам, датуецца XIII стагодзьдзем, калі ў 1229 годзе населены пункт быў памянёны ў папскай буле Грыгорыюса IX. У другой палове XIV стагодзьдзя Мелец згадвалася ў сьпісе парафіяў. Як горад Мелец паўстаў 17 сакавіка 1457 году, калі Ян Мелецкі атрымаў ад караля Казімера IV статут на стварэньне гораду пад назвай Новы-Тарг. Зь невядомых прычынаў Ян Мелецкі ня здолеў зрабіць зь Мельцу горад, але ягоныя сыны Яна і Бэрнардын згодна з актам ад 18 сьнежня 1470 году заклалі Мелец як горад. Сям’я Мелецкіх валодала ім пакуль апошні з прадстаўнікоў сям’і не сканаў у 1771 годзе. Пад іхняй уладай Мелец імкліва разьвіваўся. У 1522 годзе тут была заснаваная першая гільдыя, якая лучыла кавалёў. За ёй рушылі ўсьлед гільдыі краўцоў, шаўцоў, ганчароў і ткачоў.