Маўзалей Герояў (Румынія)
Маўзалей | |
Маўзалей Герояў у 2013 годзе
| |
Краіна | Румынія |
Арджэш (жудзец) | жудзец Арджэш[d] |
Каардынаты | 45°17′32″ пн. ш. 25°8′20″ у. д. / 45.29222° пн. ш. 25.13889° у. д.Каардынаты: 45°17′32″ пн. ш. 25°8′20″ у. д. / 45.29222° пн. ш. 25.13889° у. д. |
Будаваньне | 1928—1935 гады |
Статус | гістарычны помнік[d][1] |
Маўзалей Герояў | |
Маўзалей Герояў на Вікісховішчы |
Маўзалей Герояў (па-румынску: Mausoleul Eroilor, вядомы таксама як па-румынску: Mausoleul de la Mateiaș) — помнік героям Першай сусьветнай вайны, што знаходзіцца ў Румыніі (Арджэш). Помнік увайшоў пад 1010-м нумарам (код AG-IV-I A-14017) у «Сьпіс гістарычных помнікаў» краіны, абноўлены Міністэрствам культуры Румыніі 8 ліпеня 2004 году.
Гісторыя
рэдагавацьНа гэтым месцы, у так званай «зоне Mateiașului» групе румынскіх войскаў (па-румынску: Group Namaiesti) — на чале з генэралам Траянам Гайсяну (па-румынску: Traian Găiseanu) — якая ўключала падразьдзяленьні з 22-й і 12-й пяхотных дывізіяў удалося супрацьстаяць больш шматлікаму, лепш узброенаму і больш падрыхтаванаму праціўніку. З 8 кастрычніка па 23 лістапада 1916 году ў рэгіёне ішлі зацятыя баі, якія спынілі прасоўваньне войскаў Цэнтральных дзяржаваў на румынскай раўніне. Але, з-за прарыву на іншым участку фронту, 29 лістапада румынскім салдатам дзьвюх дывізіяў было загадана адысьці да гораду Тырговіштэ.
Помнік
рэдагавацьМаўзалей быў пабудаваны ў пэрыяд паміж 1928 і 1935 гадамі, па праекце архітэктара Думітру Іянэска Бэрэчэта; кіраваў будаўніцтвам Дэ Нікола. У канструкцыі быў выкарыстаны ў асноўным вапняк Albesti. Будынак складаецца з двух аб’ектаў: гарызантальнага склепу, у якім знаходзіцца 31 крыпта з парэшткамі 2300 салдат, а на сьценах якога ўмацаваныя мармуровыя пліты з імёнамі загінуўшых воінаў, і вежы, на вяршыню якой вядзе сьпіральная лесьвіца.
З-за працёкаў вады праз вапняковыя сьцены, у пэрыяд з 1945 па 1976 год Маўзалей Герояў зьведаў капітальны рамонт. 4 сакавіка 1977 году землятрус выклікаў шматлікія расколіны, так што ў 1978 годзе зноў былі праведзены работы па абнаўленьні будынка.
Маўзалей быў пашыраны ў 1980—1984 гадах за кошт будаўніцтва дадатковых парадных тэрас і лесьвіц, а таксама — заляў музэю і барэльефа вышынёй у 16 м, выкананага скульптарам Эйдрыянам Раду Кампулунгам.
Літаратура
рэдагаваць- Olteanu Mihaela Câmpulung Muscel în epoca modernâ (1821—1918). — Universitatea din Bukureşti, 2009.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМаўзалей Герояў (Румынія) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў