Тырговіштэ

горад у Баўгарыі

Тырго́віштэ (па-баўгарску: Търговище) — горад у цэнтральнае частцы Баўгарыі, які зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Тырговіштыйскай вобласьці. Горад месьціцца за 335 км ад Сафіі.

Тырговіштэ
Targovishte-MainSquare.jpg
Gerba targovishte.jpg Targovishte Municipality.jpg
Герб Тырговіштэ Сьцяг Тырговіштэ


Краіна: Баўгарыя
Плошча:
  • 87,427 км²
Насельніцтва: 39 998,44931 чал.
Тэлефонны код: 0601
Паштовы індэкс: 7700
Геаграфічныя каардынаты: 43°15′33″ пн. ш. 26°35′21″ у. д. / 43.25917° пн. ш. 26.58917° у. д. / 43.25917; 26.58917Каардынаты: 43°15′33″ пн. ш. 26°35′21″ у. д. / 43.25917° пн. ш. 26.58917° у. д. / 43.25917; 26.58917
Тырговіштэ на мапе Баўгарыі
Тырговіштэ
Тырговіштэ
Тырговіштэ
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.targovishte.bg

ГісторыяРэдагаваць

Архэалягічныя дасьледаваньні паказваюць, што ў гэтых мясьцінах жылі людзі ў каменным веку. У непасрэднай блізкасьці ад гораду знаходзяцца рэшткі тракійскіх паселішчаў, а таксама больш позьняга рымскага паселішча. Баўгарскае паселішча было заснаванае ў X стагодзьдзі за часам Першага Баўгарскага царства, аднак парз блізкасьць да сталіцы Вялікага-Праслава яно разьвілося толькі ў XII стагодзьдзі. У XII стагодзьдзі, дзякуючы разьмяшчэньню на галоўнай дарозе ад новай сталіцы Вэліка-Тырнава, была пабудаваная крэпасьць.

У XIII стагодзьдзі была адчынена манастырская школа, а ў 1846 годзе была створана першая сьвецкая школа. Разьвіцьцё прамысловасьці пачалося пасьля Другой сусьветнай вайны. Былі адкрытыя заводы, якія вырабляюць аўтамабільныя акумулятары і машыны для харчовай прамысловасьці; пазьней разьвілася мэблевая і тэкстыльная прамысловасьць.

Вонкавыя спасылкіРэдагаваць