Маякі (Бяляеўскі раён)
Маякі (па-ўкраінску: Маяки) — колішняе места, цяпер сяло ў Бяляеўскім раёне Адэскай вобласьці, на левым беразе ракі Днестар. Орган мясцовага самакіраваньня — Маякоўская сельская рада.
Маякі | |||||
укр. Маяки | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1420 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Адэская | ||||
Раён: | Бяляеўскі | ||||
Плошча: | 6,75 км² | ||||
Вышыня: | 220 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2007) | |||||
колькасьць: | 5937 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 879,56 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380 4852 | ||||
Паштовы індэкс: | 67654 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 46°24′44″ пн. ш. 30°16′23″ у. д. / 46.41222° пн. ш. 30.27306° у. д.Каардынаты: 46°24′44″ пн. ш. 30°16′23″ у. д. / 46.41222° пн. ш. 30.27306° у. д. | ||||
Маякі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://mayakisilrada.at.ua/ |
Знаходзяцца за 50 ад Адэсы, за 7 км ад Бяляеўкі, за 26 км ад чыгуначнай станцыі Выгода. Празь сяло праходзіць аўташлях Адэса — Рэні.
Гісторыя
рэдагавацьПершыя пісьмовыя згадкі пра Маякі належаць да 1421 року, калі вялікі князь літоўскі Вітаўт пабудаваў тут замак Маяк-Караул як старажавы памежны пункт. У XVI ст. гэты замак зруйнавалі туркі, ператварыўшы яго ў месца складу лясных грузаў, якія яны сплаўлялі зь вярхоўяў Днястра.[1]
Па ўваходжаньні ў склад Расейскай імпэрыі, у 1862 року Маякі атрымалі статус места. Пазьней статус паселішча быў паніжаны да сяла.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Село Маяки(недаступная спасылка) // Одеса і одесити в III тисячолітті. Міста і села Одеської області 2008
Літаратура
рэдагаваць- Одеса і одесити в III тисячолітті. Міста і села Одеської області 2008. Эл. рэсурс who-is-who.ua