Машэ Салавейчык
Машэ́ Салаве́йчык (1879, Валожын, Расейская імпэрыя — 31 студзеня 1941, Нью-Ёрк, ЗША) — рабін, адзін зь першых выкладчыкаў артадаксальнага юдаізму ў ЗША. Старэйшы сын р. Хаіма Салавейчыка, бацька р. Ёзэфа Дова Салавейчыка.
Машэ Салавейчык | |
Род дзейнасьці | рабін |
---|---|
Дата нараджэньня | 1879 |
Месца нараджэньня | Валожын |
Дата сьмерці | 31 студзеня 1941 |
Месца сьмерці | Нью-Ёрк |
Занятак | рабін |
Бацька | Хаім Салавейчык |
Маці | Lifsha Schapiro[d] |
Жонка | Пэшка Файнштайн |
Дзеці | Ёзэф Доў Самуэль Арон Шуляміт Ганна |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Салавейчык.
Жыцьцяпіс
рэдагавацьДзяцінства р. Маше Салавейчыка прайшло ў Валожыне, дзе ягоны бацька Хаім выкладаў у тамтэйшай яшыве, зачыненай у 1892 царскімі ўладамі.
У 1900 р. М. Салавейчык узяў шлюб з Пэшай Файнштайн (1880—1967), дачкой р. Эліяху Файнштайна, рабіна Пружанаў. Цягам наступных дзесяці рокаў р. Машэ вывучаў Талмуд з дапамогаю цесьця. У 1910 стаў рабінам у Расенах ля Коўна.
У 1913 сям’я пераехала ў Хаславічы, дзе р. Машэ заняў пост рабіна, жылі ў вялікай бядноце. У 1920 пераехаў у Варшаву, дзе ўзначаліў новую рабінскую сэмінарыю «Тахкемоні» (іўр. «Умудры мяне»).
З 1929 — у ЗША, узначаліў аддзяленьне Талмуду ў Тэалягічнай сэмінарыі імя р. Ісаака Эльханана ў Нью-Ёрку.
Р. Машэ Салавейчык сканаў 31 студзеня 1941 року. Пасьля яго яшыву ачоліў ягоны сын р. Ёзэф Доў Салавейчык.
Сям’я
рэдагаваць
|
Літаратура
рэдагаваць- Aaron Rakeffet-Rothkoff. The Rav. The world of Rabbi Jоseph B. Soloveitchik // Biography, bibliography, memoiries, historical studies. — KTAV publishing house, 1999. — ISBN 0-88125-614-5, ISBN 0-88125-615-3