Матыя Дэ Шыльлё
Матыя Дэ Шыльлё (па-італьянску: Mattia De Sciglio; нарадзіўся 20 кастрычніка 1992 году, Мілян, Італія) — італьянскі футбаліст клюбу «Эмпалі» (у арэндзе зь «Ювэнтусу») і нацыянальнай зборнай Італіі. Гуляе на пазыцыі флянгавага абаронцы.
Матыя Дэ Шыльлё | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 20 кастрычніка 1992[1][2][3] (32 гады) | |
Рост | 183 см | |
Вага | 74 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Эмпалі | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2011—2017 2017— 2020—2021 2024— |
Мілян Ювэнтус → Алімпік Ліён (арэнда) → Эмпалі (арэнда) |
110 (0) 82 (2) 29 (0) 0 (0) |
Зборныя | ||
2013— | Італія | 40 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кар’ера
рэдагавацьКлюбная
рэдагавацьУраджэнец Міляну, Дэ Шыльлё пачаў гуляць у футбол у дзіцячай камандзе «Санта-К’яра Сан Франчэска»[4], пакуль не перайшоў у мясцовую аматарскую каманду «Чыміяна» ў 2001 годзе[5]. У наступным годзе, ва ўзросьце дзесяці гадоў, Матыя далучыўся да моладзевай сыстэмы клюбу «Мілян», дзе ён правёў 9 сэзонаў[6].
У пачатку сэзону 2011—2012 гадоў Матыя быў афіцыйна ўключаны ў першую каманду галоўным трэнэрам Масыміліяна Алегры[7]. Ён дэбютаваў за клюб 28 верасьня 2011 году, выйшаўшы на замену ў хатняй гульні Лігі чэмпіёнаў УЭФА супраць чэскай «Вікторыі»[8].
Міжнародная
рэдагавацьДэ Шыльлё атрымаў свой першы заклік да нацыянальнай зборнай Італіі ад мэнэджара Чэзарэ Прандэльлі на таварыскі матч супраць зборнай Ангельшчыны 15 жніўня 2012 году, аднак на полі не зьявіўся[9].
Дасягненьні
рэдагаваць«Мілян»:
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2011, 2016
«Ювэнтус»:
- Чэмпіён Італіі: 2018, 2019, 2020
- Уладальнік Кубка Італіі: 2018, 2024
- Уладальнік Супэркубка Італіі: 2018
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б в Mattia De Sciglio // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Mattia De Sciglio // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ а б в MATTIA DE SCIGLIO // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ Salvatore Riggio. «Piccoli Merkel crescono» (PDF). Tuttosport.
- ^ «Saranno famosi». cimiano.it.
- ^ «De Sciglio: a red and black history». acmilan.com
- ^ «De Sciglio: the right ingredients». acmilan.com
- ^ «Ibrahimović sets Milan on course to Plzeň success». uefa.com.
- ^ «Sono 8 le novità di Prandelli per l'amichevole con l'Inghilterra». figc.it