Мастаўляны-Калёнія
Мастаўля́ны-Калёні́я (па-польску: Mostowlany-Kolonia, на мясцовай беларускай гаворцы: Мостоўля́ны[2]) — вёска ў Беластоцкім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Міхалова (солтыства Ялаўка).
Мастаўляны-Калёнія | |
польск. Mostowlany-Kolonia | |
Дата заснаваньня: | 1922 |
Мясцовая назва: | Мостоўляны |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Падляскае |
Павет: | Беластоцкі |
Гміна: | Міхалова |
Насельніцтва: | 73 чал. (2013)[1] |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Тэлефонны код: | (+48) 85 |
Паштовы індэкс: | 16-050 |
Нумарны знак: | BIA |
Геаграфічныя каардынаты: | 53°2′51.000″ пн. ш. 23°51′6.000″ у. д. / 53.0475° пн. ш. 23.85166667° у. д.Каардынаты: 53°2′51.000″ пн. ш. 23°51′6.000″ у. д. / 53.0475° пн. ш. 23.85166667° у. д. |
Мастаўляны-Калёнія | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Побач зь вёскай працякае рака Сьвіслач.
Насельніцтва
рэдагавацьЖыхары вёскі ў большасьці палякі, каталікі (парафія Перамяненьня Панскага ў Ялаўцы[3]). Невялікую частку населніцтва складаюць этніныя беларусы, праваслаўныя (прыход сьв. Яна Багаслова ў Мастаўлянах[4]).
Гісторыя
рэдагавацьМастаўляны-Калёнія знаходзіцца ў месцы былога фальварку, які ўваходзіў у склад мастаўлянскіх маёмасьцяў[5]. У міжваенны пэрыяд фальварак Мастаўляны, а пасьла Мастаўляны-Калёнія ўваходзіў у склад гміны Галынка Гарадзенскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 77 жыхароў (2 каталікоў, 71 праваслаўных і 4 габрэяў; 6 запісаных было палякамі, 70 беларусамі і 1 расейцам)[6]. З 1922 г. Мастаўляны-Калёнія пачалі разьвівацца як самастойная вёска, калі землі былога фальварку пачалі выкуплаць асаднікі з цэнтральнай Польшчы. Пасьля Другой сусьветнай вайны Мастаўляны-Калёнія былі далучаныя да гміны Міхалова. У 1946 г. пражывала тут 462 чалавек, але пасьля правядзеньня мяжы на Сьвіслачы асаднікі пачалі пакідаць вёску (колькасьць населніцтва паміж гадамі 1945 і 1995 зьменшылася на 77,7%)[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
- ^ Michał Kondratiuk, Nazwy miejscowe południowo-wschodniej Białostocczyzny, Wrocław, Warszawa, Kraków, Gdańsk: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, Wydawnictwo Polskiej Akademii Nauk, 1974, s. 131
- ^ Parafia Przemienienia Pańskiego (Jałówka) (пол.) Parafie. Archidiecezja Białostocka. Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
- ^ Parafia Prawosławna p.w. św. Jana Teologa w Mostowlanach (пол.) Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
- ^ а б Leszek Nos Monografia Gminy Michałowo (пол.). Towarzystwo Przyjaciół Ziemi Michałowskiej. — Białystok 1996. Праверана 16 чэрвеня 2015 г.
- ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej: opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 96 (пол.) Праверана 16 чэрвеня 2015 г.