Маска (Гішпанія)
Ма́ска (па-гішпанску: Masca) — горная вёска на Тэнэрыфэ (Канарскія астравы, Гішпанія), у муніцыпалітэце Буэнавіста-дэль-Нортэ. Знаходзіцца на вышыні 650 м над узроўнем акіяну, за 11 км ад муніцыпальнага цэнтру. Насельніцтва — 99 чалавек (2013).
Маска | |
гішп. Masca | |
Краіна: | Гішпанія |
Аўтаномная супольнасьць: | Канарскія астравы |
Правінцыя: | Санта Крус дэ Тэнэрыфэ |
Муніцыпалітэт: | Буэнавіста дэль Нортэ |
Вышыня: | 650 м н. у. м. |
Часавы пас: | UTC+0 |
летні час: | UTC+1 |
Паштовы індэкс: | 38489 |
Нумарны знак: | TF |
Геаграфічныя каардынаты: | 28°18′19″ пн. ш. 16°50′25″ з. д. / 28.30528° пн. ш. 16.84028° з. д.Каардынаты: 28°18′19″ пн. ш. 16°50′25″ з. д. / 28.30528° пн. ш. 16.84028° з. д. |
± Маска | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мінуўшчына
рэдагавацьПаселішча гуанчаў існавала тут яшчэ да гішпанскай заваёвы ў 1496 року.
Да 1960-х рокаў патрапіць у вёску можна было толькі горнымі сьцежкамі, адсутнічала электрычнасьць і сучасныя выгоды. Толькі пасьля адкрыцьця дарогі зь мястэчка Буэнавіста-дэль-Нортэ да Сант’яга-дэль-Тэйдэ вёска стала даступнаю для наведаньня.
У 2007 року вялікі пажар зьнішчыў некалькі старажытных пабудоваў вёскі. Сьляды катастрофы засталіся на абпаленых пнях пальмаў, якія растуць на тэрыторыі вёскі.
Эканоміка
рэдагавацьАсноўны занятак жыхароў — сельская гаспадарка і абслугоўваньне турыстаў, якія зьдзяйсьняюць пешыя паходы па цясьніне Маскі.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьМаска — адна з найбольш наведваных турыстамі мясьцінаў Тэнэрыфэ. Тут захавалася атмасфэра старой канарскай вёскі, прыгожыя краявіды.
Дзейнічаюць некалькі рэстаранаў і турыстычных крамаў. У выходныя працуе музэй, дзе прадстаўленыя прадметы побыту папярэдніх пакаленьняў жыхароў вёскі і гісторыя турыстычных маршрутаў па цясьніне.
Цясьніна Маска
рэдагавацьЦясьніна Маска — адно з найглыбейшых месцаў на Тэнэрыфэ. Ейная максымальная глыбіна — каля 1300 мэтраў. Ад вёскі да ціхаакіянскіх кліфаў празь цясьніну пралягае папулярны турыстычны маршрут агульнай працягласьцю каля 6 км.
Як правіла, турысты прыяжджаюць у вёску на таксі, аўтобусам ці аўтамабілем і цясьнінай спускаюцца да акіяну, дзе з прыстані іх забіраюць турыстычныя караблі да курорту Лёс-Гігантэс. Час спуску складае каля 3-х гадзінаў, а пад’ём — каля 4-х.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагавацьМаска (Гішпанія) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Вёсачка Маска (гішп.)