Марыя Ячыноўская
Марыя Ячыноўская-Кімант (Кімант-Яцына; 1858?, Шаўлі — 1922) — піяністка, кампазытарка, грамадзкая дзяячка.
Марыя Ячыноўская | |
Дата нараджэньня | 1858 |
---|---|
Месца нараджэньня | Шаўлі |
Дата сьмерці | 1922 |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Прафэсія | кампазытар |
Інструмэнты | фартэпіяна |
Бацька | Ян Ячыноўскі[d] |
Нарадзілася ў сям’і банкаўскага службоўца. Бацькі паходзілі зь Беларусі.
Скончыла Пецярбурскую кансэрваторыю.
Жонка летувіскага дзеяча Яна Кіманта (Кімантаса). Швагерка беларускага дзеяча Вацлава Іваноўскага.
У 1914 арганізавала (з В. Ратасэпам) у Вільні канцэрт-баль чатырох народаў (беларусаў, палякаў, летувісаў і расейцаў), скампанавала музыку апэрэты «Залёты» на лібрэта В. Дунін-Марцінкевіча (паст. з Аляксандрам Бурбісам у 1915). Кіравала беларускім хорам (1914-18) і рыхтавала музычныя аддзелы ў Беларускім музычна-драматычным гуртку.
Да 1986 дзейнасьць Марыі Ячыноўскай-Кімант памылкова прыпісвалася яе дачцэ Марцаліне Кімант-Япыне.[1]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Я. Янушкевіч (1986)
Літаратура
рэдагаваць- Купала Я. Залётыя Аперэтка В. Дуніна-Марцінкевіча // Наша ніва. 1915. 6 лют.;
- Навіна А. Марыя Кімонтовая // Беларускі звон. 1922. № 18;
- Янушкевіч Я. Марыя Ячыноўская-Кімант // ЛіМ. 1986. 29 чэрв.