Марыя Раеўская-Іванова
Марыя Дзьмі́трыеўна Раéўская-Іванóва (укр.: Марія Дмитрівна Раєвська-Іванова; рас.: Мария Раевская-Ивано́ва; 1840, Гаўрылаўка, Харкаўская губэрня, Расейская імпэрыя — сьнежань 1912, Харкаў, Расейская імпэрыя) — украінская і расейская жывапісіца і пэдагогіца, першая жанчына ў Расейскай імпэрыі, якой Пецярбурская Акадэмія мастацтваў прысвоіла званьне мастачкі (1868).
Марыя Раеўская-Іванова | |
Імя пры нараджэньні | Марыя Іванова |
---|---|
Дата нараджэньня | 1840 |
Месца нараджэньня | Гаўрылаўка, Харкаўская губэрня |
Дата сьмерці | сьнежань 1912 |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | Гарыўлаўка, Харкаўская вобласьць |
Занятак | мастачка, пэдагогіца |
Навуковая сфэра | малярства[1] |
Жанры | партрэт |
Плынь | жывапіс |
Працы | Автопортрет (1866), Смерть селянина на Україні (1868) |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьНарадзілася ў 1840 годзе ў сям’і землеўладальнікаў Харкаўскай губэрні[2].
Атрымала добрую агульную хатнюю адукацыю. Затым на працягу пяці гадоў навучалася жывапісу за мяжой — у Францыі, Італіі і Дрэздэне (Нямеччына) пад кіраўніцтвам прафэсара Эргарта. У час вучобы адначасова наведвала курсы археалёгіі, этнаграфіі, гісторыі мастацтваў, лінгвістыкі[3].
Вярнуўшыся на радзіму, у 1868 годзе яна першая з расейскіх жанчынаў здала іспыт пры Імпэратарскай акадэміі майстацтва на званьне вольнага мастака і ў пачатку 1869 года адкрыла ў Харкаве першую ў Расейскай імпэрыі прыватную школу маляваньня і жывапісу (з агульнадаступнай платай, для немаёмных — бясплатна). Арганізаваная ёй школа функцыянавала амаль 30 гадоў. Яе скончылі каля 100 вучняў. У 1896 годзе перадала школу месту, на ейнай базе была створаная мястовая школа маляваньня і жывапісу, а ў 1912 годзе — мастацкая навучальня. Навучальня ў гады савецкай улады стала тэхнікумам, а пазьней — Мастацкім інстытутам, цяпер гэта — Харкаўская дзяржаўная акадэмія дызайну і мастацтваў[4].
Ейны муж, Сяргей Раеўскі, быў дзеячам народнай асьветы, апякуном Харкаўскай навучальнай акругі. Сын Аляксандр Раеўскі стаў канструктарам паравозаў[5].
У Барвенкаўскім краязнаўчым музэі Харкаўскай вобласьці ёсць экспазіцыя, прысьвечаная Марыі Раеўскай-Івановай. Некаторыя ейныя рэчы захоўваюцца ў музэі: адзеньне, прадметы побыту[6].
Памерла ў сьнежні 1912 году ў Гаўрылаўцы, Харкаў[7].
Творчасьць
рэдагавацьПрадстаўніца акадэмізму. Стварыла шэраг палотнаў (алей і акварэль)[8].
Аўтарка падручніка «Абэцэда маляваньня для сям’і і школы» (1879) і кіраўніцтва «Пропісы элементаў арнамэнту для тэхнічных школаў», акрамя таго, артыкулаў і брашураў па мастацка-пэдагагічных пытаньнях[9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Rajevs‘ka-Ìvanova, Marìja Dmytrìvna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Українська радянська енциклопедія: у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1983. — Т. 9: Поплужне — Салуїн. — 558, [2] с., [24] арк. іл.: іл., табл., портр., карти + 1 арк с. — С. 270.
- ^ Митці України: Енциклопедичний довідник / упоряд.: М. Г. Лабінський, В. С. Мурза; за ред. А. В. Кудрицького. — К.: «Українська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1992. — 848 с. — ISBN 5-88500-042-5. — С. 485.
- ^ С. Н. Кондаков. Юбилейный справочник Императорской Академии художеств. 1764—1914. — СПб.: Товарищество Р. Голике и А. Вильборг, 1915. — Т. 2 (Часть биографическая). — С. 163. — 459 с.

- ^ Мистецтво України: Біографічний довідник / упоряд.: А. В. Кудрицький, М. Г. Лабінський; за ред. А. В. Кудрицького. — К.: «Українська енциклопедія» ім. М. П. Бажана, 1997. — 700 с. — ISBN 5-88500-071-9.. — С. 499.