Марыя Гаэтана Аньезі
Марыя Гаэтана Аньезі (італ. Maria Gaetana Agnesi; 16 траўня 1718, Мілян — 9 студзеня 1799) — італьянскі матэматык і філянтроп.
Марыя Гаэтана Аньезі | |
Maria Gaetana Agnesi | |
Дата нараджэньня | 16 траўня 1718[1][2][3][…] |
---|---|
Месца нараджэньня | Мілян |
Дата сьмерці | 9 студзеня 1799[1][3][4][…] (80 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Прычына сьмерці | пнэўманія |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | філёзаф, матэматык, філянтропка, тэоляг, пэдагог, паліглот |
Навуковая сфэра | матэматыка |
Месца працы | |
Яна паходзіла з заможнай купецкай сям’і, у якой было 21 дзіця. Марыя Гаэтана была старэйшаю зь дзяцей. Яе бацька быў прафэсарам матэматыкам, ён зь дзяцінства падтрымліваў матэматычныя здольнасьці дачкі і паклапаціўся аб добрай адукацыі Марыі Гаэтана. Ва ўзросьце 21 году яна захацела пайсьці ў манастыр, але яе бацька быў супраць. Яна падпарадкавалася яго волі і занялася матэматыкай.
У 1748 годзе яна апублікавала сваю працу «Асновы аналізу» (па-італьянску: Instituzioni analitiche). Крывая Вэрзіера названая ў гонар Марыі Гаэтана, якая дасьледавала гэтую крывую. Яна мела таксама дасягненьні ў дыфэрэнцыяльным вылічэньні.
У 1748 годзе Папа рымскі Бэнэдыкт XIV прысвоіў ёй званьне прафэсара Ўнівэрсытэта Балёньні. Аднак ніколі не выкладала ва ўнівэрсытэце.
Калі Марыі Гаэтане было 34 гады, памёр яе бацька. З гэтага часу яна занялася філянтрапічнай дзейнасьцю і пачала вывучаць тэалёгію. Дапамагала бедным і хворым і давала прытулак бяздомным у сваім доме.
З 1771 на працягу 28 гадоў Марыя Гаэтана кіравала прытулкам для старых жанчын.
Адна зь сясьцёр Марыі Гаэтана — Марыя Тэрэза была вядомым музыкантам і кампазытарам. Яна была знаёмая з Моцартам, Гайднам і Сальеры.
Літаратура
рэдагаваць- А. А. Гусак, Г. М. Гусак, А. А. Брычыкава «Даведнік па вышэйшай матэматыцы», Мн., «ТетраСистемс», 2007, С.541
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Maria Gaetana Agnesi // FemBio database (ням.)
- ^ Maria Gaetana Agnesi // Scienza a due voci — 1999.
- ^ а б Maria Gaetana Agnesi // Gran Enciclopèdia Catalana (кат.) — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ^ Maria Gaetana Agnesi // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija (харв.) — 2009.
- ^ Gliozzi M., Orlandelli G. AGNESI, Maria Gaetana // Dizionario Biografico degli Italiani (італ.) — 1960. — Vol. 1.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Maria Gaetana Agnesi (анг.)