Марыя I
Марыя I Цюдор, Марыя Крывавая (18 лютага 1516 году, Грынвіч — 17 лістапада 1558 году, Лёндан) — ангельская каралева з 1553 году, дачка Генрыха VІІІ і Кацярыны Арагонскай.
Марыя I | |
Марыя І Цюдор, 1554 | |
Каралева Ангельшчыны і Ірляндыі | |
19 ліпеня 1553 — 17 лістапада 1558 | |
Каранацыя | 1 кастрычніка 1553 |
Наступнік | Лізавета I |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзілася | 18 лютага 1516, |
Памерла | 17 лістапада 1558, |
Каралеўскі дом | Цюдоры |
Муж | Філіп II |
Бацька | Генрых VIII |
Узнагароды | |
Подпіс |
Уступленьне Марыі I на прастол пацягнула за сабою рэстаўрацыю каталіцызму (1554 год) і аднаўленьне каталіцызму. Супроць прыхільнікаў рэфармацыі праводзіліся жорсткія рэпрэсіі, за што каралева й атрымала мянушку. У 1554 годзе Марыя I ажанілася зь Філіпам ІІ Гішпанскім, пачалося збліжэньне з каталіцкай Гішпаніяй. Падчас вайны супроць Францыі ў 1557—1559 гадох Ангельшчына страціла апошнія ўладаньні на кантыненце — порт Кале. Палітыка Марыі І, якая ішла насуперак нацыянальным інтарэсам Ангельскага каралеўства, выклікала раздражненьне новай буржуазіі й дваранства.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМарыя I — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў