Марыян Чалфа
Ма́рыян Ча́лфа (па-славацку: Marián Čalfa; нарадзіўся 7 траўня 1946 году, Трэбішаў, Чэхаславаччына) — чэхаславацкі палітык, перадапошні прэм’ер-міністар Чэхаславаччыны з 10 сьнежня 1989 па 2 ліпеня 1992.
Марыян Чалфа | |
па-славацку: Marián Čalfa | |
Прэм’ер-міністар Чэхалсаваччыны | |
---|---|
10 сьнежня 1989 — 2 ліпеня 1992 | |
Папярэднік: | Ладзіслаў Адамец |
Наступнік: | Ян Страскі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
7 траўня 1946 (78 гадоў) Трэбішаў, Чэхаславаччына |
Партыя: | |
Адукацыя: | Юрыдычны факультэт Карлава ўнівэрсытэту |
Біяграфія
рэдагавацьСлавак па нацыянальнасьці, Чалфа ўжо ў 1964 стаў чальцом Камуністычнай партыі Славаччыны. Па сканчэньні юрыдычнага факультэту Карлава ўнівэрсытэту ў 1970 ён пачынае работу ў Чэхаславацкім інфармацыйным агенцтве, затым ў апараце Савету міністраў, у 1985 узначаліў там парлямэнцкі дэпартамэнт. У красавіку 1988 Чалфа становіцца міністрам-намесьнікам парлямэнцкага камітэту. Падчас Аксамітнай рэвалюцыі 1989 году прэзыдэнт Густаў Гусак даручае Чалфу сфармаваць новы ўрад узамен ураду Ладзіслава Адамца. Пасьля адстаўкі Гусака, якая пасьледвала ў той жа дзень, Чалфа становіцца выконваючым абавязкі прэзыдэнта, занімаючы гэты пост да абраньня Вацлава Гавэла 29 сьнежня.
18 студзеня 1990 году Чалфа пераходзіць у партыю «Грамадзкасьць супраць гвалту», якая стала славацкім партнэрам Грамадзянскага форуму, а пасьля яе роспуску ў красавіку 1991 году ўступае ў «Грамадзянскі дэмакратычны саюз». Чалфа сыграў вялікую ролю ў праведзеных у краіне эканамічных рэформах і пераходзе яе да капіталістычнай сыстэмы. Пасьля паражэньня яго партыі на парлямэнцкіх выбарах 1992 году Чалфа сышоў у адстаўку і заняўся юрыдычнай дзейнасьцю, адкрыўшы ў Празе фірму «Čalfa, Bartošík a Partneři».