Марыян Сар (па-нямецку: Marian Sarr; нарадзіўся 1 студзеня 1995 году, Эсэн, Нямеччына) — нямецкі футбаліст сэнэгальскага паходжаньня, які выступае за клюб «Вайхэ-08» на пазыцыі цэнтральнага абаронцы.

Марыян Сар
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 студзеня 1995(1995-01-30)[1][2][3] (29 гадоў)
Рост 188 см
Пазыцыя цэнтральны абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Вайхэ-08
Нумар 23
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2012—2013
2013—2015
2015—2016
2016—2018
2018—2019
2019—2020
2021
2021—2022
2022—2024
2024—
Баер II
Барусія Дортмунд
Барусія Дортмунд II
Вольфсбург II
Аален
Карл Цайс
Бонэр
Гісэн
Юніён Тытус
Вайхэ-08
10 (0)
2 (0)
12 (0)
38 (1)
13 (1)
5 (0)
20 (2)
27 (0)
54 (4)
1 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
15 лістапада 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

Праявіў сябе ў камандзе «Баеру» (да 18 гадоў), пасьля чаго быў вызваны ў другую каманду «Баеру» й згуляў за яе 10 матчаў у Рэгіянальнай лізе Нямеччыны. Выдатная гульня за «Баер» і за зборную Нямеччыны (да 17 гадоў) прыцягнула ўвагу з боку шматлікіх клюбаў і, нягледзячы на нежаданьне «львоў» адпускаць таленавітага абаронцу, 31 сьнежня 2012 году Марыян Сар пераходзіць у клюб «Барусія Дортмунд»[4].

Марыян Сар — надзейны й цягавіты абаронца, які выдатна ўпісваецца ў гульню й цудоўна гуляе ў паветры.[5]. Марыян лічыцца адным з самых пэрспэктыўных абаронцаў «Барусіі».

Летам 2013 году быў вызваны ў галоўную каманду, за якую 8 ліпеня 2013 году дэбютаваў у таварыскім матчы з клюбам «Магдэбург».

Міжнарожная

рэдагаваць

Марыян гуляў за зборныя Нямеччыны розных узростаў. Асабліва пасьпяхова прадстаўляў зборную Нямеччыны (да 17 гадоў). На дадзены момант прадстаўляе юнацкую зборную Нямеччыны.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць