Маршы за свабоду (2020)

Ма́ршы за свабо́ду — сэрыя масавых пратэставых акцыяў, якая была выкліканая фальсыфікацыямі на выбарах прэзыдэнта. Таксама маршы вядомыя, як маршы свабоды[3]. Маршы таксама называліся агульнанацыянальнымі[4] ды агульнаграмадзянскімі[5]. Гэтая сэрыя акцыяў была самай масавай у гісторыі Беларусі.

Маршы за свабоду
Пратэсты супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі (2020)
Мітынґ ля стэлы «Менск — горад-герой»
Дата16 жніўня 14:00 — вечар
МесцаМенск, Горадня і шмат іншых местаў; Беларусь
ПрычыныФальсыфікацыя вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня
Мэтывызваленьне палітвязьняў, правядзеньне справядлівых прэзыдэнцкіх выбараў
Спосабымасавае шэсьце, мітынґ
Удзельнікі канфлікту
Сілы бакоў
Больш за мільён[1][2]

Агульныя рысы маршаў рэдагаваць

Спачатку маршы плянаваліся на 12-ю гадзіну, аднак з-за таго, што праўладны мітынґ у Менску на плошчы Незалежнасьці быў пастаўлены на гэты час, маршы былі перанесеныя на 14-ю гадзіну[6]. Беларусам з розных мястэчак у тэлеграм-каналах прапанавалі пачынаць марш мітынґам на галоўнай плошчы. У Менску ж пратэстоўцы зьбіраліся каля стэлы «Менск — горад-герой». Далей мітынґоўцы ішлі маршам па ўсім сваім месьце. Маршы сканчаліся ў розны час, але збольшага каля 18-й гадзіны. На маршах таксама было шмат бел-чырвона-белых сьцягоў ды самаробных плякатаў.

Падчас акцыяў людзі скандавалі шмат розных споклічаў, самымі папулярнамі былі «Жыве Беларусь!», «Сыходзь!» (па-расейску: Уходи!) ды «Верым, можам, пераможам!».

Асноўныя патрабаваньні рэдагаваць

Асноўнымі патрабаваньнямі пратэстоўцаў былі:

  • Адстаўка Аляксандра Лукашэнкі;
  • Вызваленьне ўсіх палітвязьняў;
  • Пакараньне вінаватых у катаваньнях і забойствах.

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Агульнанацыянальны марш за Свабоду
  2. ^ «Беларусь без Лукашэнкі»: Марш за Свабоду ў тварах, плякатах...
  3. ^ «Марш Свабоды» ў Віцебску. ФОТАРЭПАРТАЖ
  4. ^ Агульнанацыянальны марш за свабоду ў Беларусі
  5. ^ Ужо сёння агульнаграмадзянскі марш за свабоду
  6. ^ Беларусь: восьмой день протестов и Марш за свободу. Прямая трансляция (расейская мова) // Настоящее время(be). — 16 жніўня 2020 году.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць

  Маршы за свабоду (2020)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў