Ма́рцін Ва́йнэк (па-нямецку: Martin Weinek ; нарадзіўся ў Леабэне (Аўстрыя) ў 1964) — актор тэатру й кіно, вядомы па ролі інспэктара Фрыца Кунца ў тэлесэрыяле «Камісар Рэкс».

Марцін Вайнэк
Martin Weinek
Марцін Вайнэк (справа)
Дата нараджэньня 5 чэрвеня 1964
Месца нараджэньня Сьцяг Аўстрыі Леабэн, Аўстрыя
Грамадзянства Сьцяг Аўстрыі Аўстрыя
Занятак актор
Навуковая сфэра вінаградарства
Гады дзейнасьці 1986 — цяперашні час
IMDb ID nm0918194

Біяграфія

рэдагаваць

У 19831986 Вайнэк вывучаў акторскае майстэрства пад кіраўніцтвам прафэсара Ёста, потым гуляў у розных венскіх тэатрах. У кіно дэбютаваў у эпізадычнай ролі ліфцёра ў фільме Пасьлясэзоньне (па-нямецку: Nachsaison).

Праз год актор прыняў удзел у тэатральным фэсьце ў Рэклінгхаўзэне, дзе згуляў адну з галоўных роляў у спэктаклі Гяорга Мітэндрайна Der Lechner Edi schaut ins Paradies па п’есе Юры Сойфера. Вайнэк таксама зьняўся ў фільме рэжысэра Дытара Бэрнэра «Сьмецьцеманія» ў ролі сьмецьцеўборшчыка.

У 19881989 Вайнэк гуляе ў тэатры імя Юры Сойфера ў Вене, а таксама ў іншых невялікіх трупах, дзе таксама выступае ў ролі рэжысэра, пастаноўшчыка, прадусара. Пасьля здымак у 1989 у сэрыяле Calafati Joe ён атрымаў пасаду кіраўніка Гернальзэрскага тэатру ў Вене. З 1999 гуляе ролю інспэктара Кунца ў тэлесэрыяле «Камісар Рэкс», якая прынесла яму сусьветную вядомасьць. Здымаецца таксама і ў іншых фільмах.

У вольны ад здымак час актор разам з жонкай Евай займаюцца вінаробствам. Супругі валодаюць вінаграднікам плошчаю ў шэсьць гектараў непадалёк ад Хайлігенбруна.

Фільмаграфія

рэдагаваць
  • 1989: тэлесэрыял Calafati Joe
  • 19992008: Камісар Рэкс — роля Фрыца Кунца
  • 2004: Silentium
  • 2005: Grenzverkehr
  • 2006: адна з сэрыяў у Unter weißen Segeln
  • 2007: адна з сэрыяў у Die Rosenheim-Cops
  • 2011: Der Sommer der Gaukler

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Марцін Вайнэксховішча мультымэдыйных матэрыялаў