Марцэлін (папа рымскі)
Сьвяты Марцэлін (лац. Marcellіnus; ? — 25 кастрычніка 304, Рым, Рымская імпэрыя) — 27-ы Папа Рымскі з 30 чэрвеня 296 году па 25 кастрычніка 304 году). Згодна з Каталогам Ліберыі, Марцэлін — рымлянін, сын Праекта[3].
Marcellіnus | |
Марцэлін, Папа Рымскі | |
Пачатак папства | 21 лістапада 235 |
---|---|
Канец папства | 3 студзеня 236 |
Папярэднік | Пантыян |
Наступнік | Фабіян |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | ? |
Памёр | 3 студзеня 236 |
Пахаваны | |
Дэнамінацыя | Каталіцкая царква[2] |
Бацькі | Праект ? |
Заняткі | каталіцкі сьвятар |
Дзень памяці | 26 красавіка |
Пантыфікат
рэдагавацьЯго пантыфікат пачаўся ў часы праўленьня рымскага імпэратара Дыяклетыяна й характарызаваўся ростам хрысьціянскай супольнасьці. Аднак у 302 г. па ініцыятыве суправіцеля Дыяклетыяна — Галерыя ганеньні на хрысьціян аднавіліся. Перш за ўсё хрысьціяне, якія служылі ў рымскім войску, былі вымушаны пакінуць яго. Пазьней царкоўная маёмасьць была канфіскавана, хрысьціянскія кнігі зьнішчаны. У канцы праўленьня Дыяклетыяна хрысьціяне павінны былі адмовіцца ад веры альбо прыняць пакутніцкую сьмерць.
Марцэлін не згадваецца ні ў Hіeronymіanum Martyrologіum, ні ў Deposіtіo Epіscoporum, ні ў Martyrum Deposіtіo. Lіber Pontіfіcalіs паведамляе, што па загаду Дыяклетыяна Марцэлін быў выкліканы й вымушаны прынесьці ахвяру паганскім багам. Марцэлін прынёс у ахвяру ладан, але пазьней пакаяўся й пацьвердзіў веру ў Ісуса Хрыста, за што прыняў пакутніцкую сьмерць. Пра яго ўцёкі гавораць і іншыя дакумэнты. У пачатку V стагодзьдзя Пеціліян, данацкі біскуп Канстантына, распавядае, што Марцэлін і яго сьвятары падчас ганеньняў адмовіліся ад сьвятых кніг і прынесьлі ахвяры ілжывым багам. Блажэнны Аўгустын абверг гэтую інфармацыю. Паводле Lіber Pontіfіcalіs, Марцэлін быў пахаваны 26 красавіка 304 г. на могілках Прысцылы, недалёка ад Салянага шляху, праз 25 дзён пасьля мучаніцкай сьмерці. Пры гэтым факт пакутніцкай сьмерці дакладна не ўстаноўлены.
Першы Папа, для якога даказана выкарыстаньне тытула Папа Рымскі. Яго дзень Каталіцкая царква адзначае 26 красавіка, а Сэрбская праваслаўная царква — 7 чэрвеня.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/364113/Saint-Marcellinus
- ^ Catholic-Hierarchy.org (анг.) — USA: 1990.
- ^ Duchesne (ed). Liber Pontificalis. I, 6-7.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Сьвяты Марцэлін у Catholic Encyclopedia Архівавана 22 червня 2012. (анг.)