Мартэн Сэн-Люі
Мартэн Сэн-Люі (па-француску: Martin St. Louis; нарадзіўся 18 чэрвеня 1975 году, Ляваль, Канада) — канадзкі хакеіст, флянгавы нападнік.
Мартэн Сэн-Люі | ||
---|---|---|
Рост | 173 см | |
Вага | 80 кг | |
Пазыцыя | флянгавы нападнік | |
Кідок/Ловы | левы | |
Грамадзянства | Канада | |
Дата нараджэньня | 18 чэрвеня 1975 (49 гадоў) | |
Месца нараджэньня | Ляваль, Канада | |
Выступаў за | Вэрмонт Катамаўнтс Кліўлэнд Ламбэрджэкс Калгары Флэймз Лязана Тампа Бэй Лайтнінг | |
Нацыянальная зборная | Канада | |
Драфт НХЛ | няма | |
Гульнявая кар’ера | 1993—2015 |
Кар’ера
рэдагавацьМартэн не праходзіў працэдуру драфту, а пачаў сваю кар’еру ў НХЛ з клюбу «Калгары Флэймз» у 1998 годзе, а таксама гуляў швайцарскую «Лязану» падчас лакаўту ў ЗША[1]. За «Тампа Бэй Лайтнінг» Сэн-Люі выступае з 2000 году й разам з клюбам у 2004 годзе стаў уладальнікам Кубку Стэнлі.
Сэн-Люі зьяўляецца ўладльнікам трафэя Тэда Лінсдэя й памятнай узнагароды Гарта як самы каштоўны гулец НХЛ у сэзоне 2003—2004 гадоў. Таксама ў тым сэзоне ён атрымаў свой першы трафэй Арта Роса як найлепшы бамбардзір лігі з 94 выніковымі пунктамі. Мартэн тройчы атрымоўваў памятны трафэй Лэдзі Бінг як самы джэнтэльмэнскі гулец лігі. У 2013 годзе ва ўзросьце 37 гадоў ён атрымаў свой другі трафэй Арта Роса, стаўшы самым узроставым гульцом, які калі-небудзь атрымоўваў асабістыя ўзнагароды лігі.
Сэн-Люі рэгулярна гуляе за зборную Канады. Ён быў чальцом каманды, якая атрымала перамогу ў чэмпіянаце сьвету па хакеі 2004 году, а таксама быў у складзе зборнай падчас зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 году.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ "MVP signs with Lausanne". ESPN.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМартэн Сэн-Люі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Профіль на сайце NHL.com
- Статыстыка на сайце The Internet Hockey Database