Мартын Гарнік (па-нямецку: Martin Harnik; нарадзіўся 10 чэрвеня 1987 году, Гамбург, Нямеччына) — аўстрыйскі футбаліст, які выступае за нямецкі клюб «Дасэндорф» і нацыянальную зборную Аўстрыі на пазыцыі нападніка. Нарадзіўся ў сям’і немкі й аўстрыйца.

Мартын Гарнік
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1987(1987-06-10)[1][2] (37 гадоў)
Рост 185 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца, флянгавы паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Дасэндорф
Нумар 20
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2010
2009—2010
2010—2016
2016—2018
2018—2020
2019—2020
2020—
Вэрдэр
Фартуна Дусэльдорф (арэнда)
Штутгарт
Гановэр-96
Вэрдэр
Гамбург (арэнда)
Дасэндорф
17 (1)
30 (13)
173 (52)
60 (26)
20 (4)
23 (3)
72 (95)
Зборныя
2007—2017 Аўстрыя 68 (15)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
3 лютага 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
5 верасьня 2017.

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец футбольнай школы клюбу «SC Vier-und Marschlande», у якім у 2002 годзе пачаў кар’еру. У 2006 годзе Мартын перайшоў у брэмэнскі «Вэрдэр», за які спачатку выступаў у трэцім складзе клюбу ў Рэгіянальнай лізе. Яму прыйшлося прапусціць частку сэзону 2007 году з-за пералому мэтатарзальнай косткі. З 2010 году гулец клюбу «Штутгарт»[3].

Міжнародная

рэдагаваць

Гарнік, які таксама меў права выступаць за зборную Нямеччыны, усё ж такі вырашыў гуляць за каманду Аўстрыі, хоць ён ніколі там ня жыў.

  1. ^ а б в Martin Harnik // FBref (мн.)
  2. ^ а б в MARTIN HARNIK // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ "VfB strengthen the squad". VfB Stuttgart.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць