Мартына Мунц
Мартына Мунц (па-нямецку: Martina Munz, нар. 26 сьнежня 1955, Цюрых, Швайцарыя) – швайцарскі палітык Сацыял-дэмакратычнае партыі Швайцарыі(be), дэпутат Нацыянальнай Рады(pl) Федэральнага Сходу(be) з 2013 году.
Мартына Мунц | |
Дата нараджэньня | 26 сьнежня 1955 (68 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык |
Сайт | martinamunz.ch (ням.) |
Біяграфія
рэдагавацьМунц зьяўляецца чальцом Нацыянальнай Рады(pl) з 9 верасьня 2013 году, калі заняла месца Ганса-Юрга Фэра(de), які сышоў у адстаўку[1]. З таго часу двойчы пераабіралася. У рамках парлямэнцкае працы зьяўляецца чальцом камісіі па прававых пытаньнях Нацыянальнае Рады.
Паводле ейных уласных заяваў, Мунц уступіла ў Сацыял-дэмакратычную партыі Швайцарыі(be) ў 1993 годзе[2]. Зьяўляецца чальцом Кантанальнае рады кантона Шафгаўзэн(de) са студзеня 2000 году, а з сакавіка 2009 году й кіраўніком аддзяленьня Сацыял-дэмакратычнае партыі Швайцарыі(be) ў кантоне. 28 чэрвеня 2016 году была абраная прэзыдэнтам Швайцарскага свабоднага альянсу за геннанемадыфікаваныя прадукты[3].
Мунц атрымала адукацыю ў галіне сельскае гаспадаркі Швайцарскай вышэйшае тэхнічнае школы Цюрыха(be) й зьяўляецца настаўнікам прафэсійнае школы.
Замужам, мае чацвярых дзяцей. Жыве ў камуне Халау(ru) кантона Шафгаўзэн.
4 лютага 2021 году ўзяла шэфства над Юліяю Слуцкаю, заснавальніцаю «Прэс-клюбу Беларусь» і беларускаю палітычнаю зьняволенаю[4]. 28 верасьня 2021 году стала патронам Алены Талкачовай, журналісткі «TUT.BY» і палітвязьня[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ SP Schweiz: Eine Ikone tritt zurück, Neue Zürcher Zeitung(uk), 24 траўня 2013
- ^ Rubrik Über mich martinamunz.ch, 15 сакавіка 2014
- ^ Präsidium. gentechfrei.ch, 7 лістапада 2020.
- ^ Members of Parliament from Switzerland, Germany and Ireland take over godparenthood for Yuliya Slutskaya, Katsiaryna Andreyeva and Vitold Ashurak (анг.). Libereco (2021-02-04). Праверана 2021-02-24 г. Архіўная копія ад 2021-02-04 г.
- ^ Members of Parliament from Germany, Switzerland and Ukraine adopt political prisoners Piotr and Yuliya Marchanka, Alena Talkachova and Mikhail Ferenets (анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2021-09-28). Праверана 2021-10-02 г. Архіўная копія ад 2021-10-02 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйны сайт
- Старонка Марціны Мунц на сайце Федэральнага Сходу Швейцарыі
- Interessenbindungen Марціны Мунц на сайце lobbywatch.ch