Марсэльскі мэтрапалітэн
Марсэльскі метрапалітэн (па-француску: Métro de Marseille) — сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў Марсэле, Францыя. Адкрыўся 22 лістапада 1977, складаецца з 2 лініяў, на якіх знаходзяцца 28 станцыяў. Агульная працягласьць лініяў складае 25,1 км, зь якіх 15,6 зьяўляюцца падземнымі. Цягнікі ў Марсэльскім мэтрапалітэне на шынным ходзе, як і ў Ліёнскім мэтрапалітэне і на частцы лініяў Парыскага мэтрапалітэну. Сыстэма абслугоўваецца кампаніяй Régie des transports de Marseille (RTM). Шырыня каляіны — стандартная (1435 мм).
Марсэльскі метрапалітэн | |
Інфармацыя | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Марсэль, Францыя |
Пачатак працы | 22 лістапада 1977 |
Лініі |
2 лініі Даўжыня: 25,1 км |
Колькасьць станцыяў | 28 |
Пасажырапаток на дзень | 210 тыс. (2012) |
Пасажырапаток на год | 76,7 млн (2012) |
Схема мэтрапалітэну | |