Ліёнскі мэтрапалітэн
Ліёнскі мэтрапалітэ́н (па-француску: Métro de Lyon) — транспартная сыстэма ў горадзе Ліёне, рэгіён Авэрнь-Рона-Альпы, Францыя. Мэтрапалітэн адчынены для пасажыраў у 1978 годзе (хаця цяперашняя лінія С пачала дзейнічаць у 1974 годзе). На 2017 год мэтрапалітэн налічвае 40 станцыяў (або 44, калі лічыць станцыі перасадак двойчы) на 4-х лініях. У адрозьненьне ад большасьці сыстэмаў мацерыковай Эўропы, мэтро Ліёну мае левабаковы рух, як вынік нерэалізаванага пляну аб’яднаньня існуючых лініяў і прыгараднай чыгункі.
Ліёнскі мэтрапалітэн | |
![]() | |
![]() | |
Інфармацыя | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Ліён, Францыя |
Пачатак працы | 1978 |
Лініі |
4 лініі Даўжыня: 32,1 км |
Колькасьць станцыяў | 40 |
Пасажырапаток на дзень | 740 тыс. (2013) |
Схема мэтрапалітэну | |
![]() |
Дадатковыя зьвесткіРэдагаваць
Ліёнскі мэтрапалітэн нагадвае Манрэальскі мэтрапалітэн, які быў пабудаваны на некалькі гадоў раней: у прыватнасьці, мае шынны ход цягнікоў ды падобны дызайн станцыяў.
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Ліёнскі мэтрапалітэн — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Афіцыйная старонка(фр.)