Марсава поле (Парыж)
Каардынаты: 48°51′22″ пн. ш. 2°17′54″ у. д. / 48.85611° пн. ш. 2.29833° у. д.
Марсава поле (па-француску: Champ de Mars) — грамадзкі парк у 7-й акрузе Парыжу, паміж Эйфэлевай вежай з паўночнага захаду і Вайсковай школай з паўднёвага захаду. Знаходзіцца ў заходняй частцы гораду, на левым беразе Сэны.
Гісторыя
рэдагавацьУ 1751 годзе Людовік XV прыняў рашэньне стварэньня Вайсковай школы для хлопчыкаў зьбяднелых шляхетных сем’яў. Адкрытая шырокая тэрыторыя перад будынкам новай школы была названая Марсавым полем у гонар бога вайны Марса і выкарыстоўвалася як вайсковы пляц і для парадаў. Менавіта тут была ўрачыста прынесена прысяга першай францускай канстытуцыі 14 ліпеня 1790 году, тут адбываліся падзеі народнага паўстаньня 17 ліпеня 1791 году.
У 1783 годзе фізыкі Шарль і браты Рабэр праводзілі на Марсавым поле першыя досьледы па аэрастатыцы. У 1874 годзе адзін зь піянэраў паветраплаваньня Бляншар упершыню зьдзейсьніў кіраваны палёт на паветраным шары. Пасьля Вялікай рэвалюцыі на Марсавым поле ладзіліся патрыятычныя сьвяты. З 1833 па 1860 гады праводзіліся скачкі. З 1867 году тут сталі рэгулярна праводзіцца сусьветныя выставы.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьМарсава поле (Парыж) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Jardin du Champ de Mars (фр.)