Марка Паролё

італьянскі футбаліст

Марка Паролё (па-італьянску: Marco Parolo; нарадзіўся 25 студзеня 1985 году, Гальяратэ, Італія) — былы італьянскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Італіі.

Марка Паролё
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 студзеня 1985(1985-01-25)[1][2] (39 гадоў)
Рост 184 см
Вага 75 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2004—2005
2005—2007
2007—2008
2008—2009
2009
2009—2013
2012—2013
2013—2014
2014—2021
Кома
Пістаэзэ
Фаліньнё
Вэрона
К’ева
Чэзэна
Парма (арэнда)
Парма
Ляцыё
33 (3)
52 (3)
31 (3)
32 (4)
0 (0)
104 (11)
36 (3)
36 (8)
211 (27)
Зборныя
2011— Італія 36 (0)

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Марка пачаў сваю кар’еру ў клюбе «Кома». Аднак, праз сэзон пасьля свайго дэбюту ён быў вымушаны пакінуць клюб з-за банкруцтва. У 2005 годзе Пароле быў набыты «К’ева», які палове правоў на гульца перадаў клюбу «Фаліньнё».

10 ліпеня 2009 году Марка далучыўся да клюбу «Чэзэна», дзе стаў вельмі важным гульцом, разам з клюбам футбаліст здолеў прабіцца ў Сэрыю А на сэзон 2010—2011 гадоў. Улетку 2012 году Марк стаў гульцом «Пармы», а 30 чэрвеня 2014 году перайшоў у склад «Ляцыё»[3].

Міжнародная рэдагаваць

Дэбют Марка ў складзе нацыянальнай зборнай Італіі адбыўся 29 сакавіка 2011 году ў матчы супраць зборнай Украіны. Гулец трапіў у склад зборнай на чэмпіянат сьвету 2014 году[4].

Дасягненьні рэдагаваць

«Ляцыё»:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Marco Parolo // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в Marco Parolo // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. ^ Lazio, Parolo a Formello. Lotito: "Mantengo le promesse". La Gazzetta dello Sport
  4. ^ Convocazione nazional A. FIGC.it

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць