Марка Марк’ёньні

італьянскі футбаліст

Марка Марк’ёньні (па-італьянску: Marco Marchionni; нарадзіўся 22 ліпеня 1980 году, Монтэратонда, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца.

Марка Марк’ёньні
Марка Марк’ёньні
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 22 ліпеня 1980 (44 гады)
Монтэратонда, Італія
Рост 175 см
Вага 76 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1997—1998
1998—2001
2001—2006
2003
2006—2009
2009—2012
2012—2014
2014—2015
2015—2017
2017—2018
Монтэратонда
Эмапалі
Парма
П’ячэнца
Ювэнтус
Фіярэнтына
Парма
Сампдорыя
Лятына
Карарэзэ
29 (4)
55 (7)
112 (13)
16 (1)
63 (3)
60 (7)
61 (2)
1 (0)
6 (0)
6 (0)
Зборныя
2003—2009 Італія 6 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў «Эмапалі» ў 1998 годзе. Адгуляўшы тры гады Марка зьехаў у «Парму». На працягу двух гадоў правёў усяго толькі 25 матчаў і адправіўся ў «П’ячэнцу» на правах арэнды, каб атрымаць больш гульнявой практыкі.

У сэзоне 2003—2004 гадоў пры трэнэры Чэзарэ Прандэльлі Марк’ёньні па-сапраўднаму расквітнеў. Гэты сэзон стаў вельмі ўдалым для яго, ён згуляў 35 гульняў і забіў 6 галоў. У наступным сэзоне Марка згуляў 32 гульні й забіў 6 галоў. Сэзон 2005—2006 гадоў атрымаўся нядрэнным для гульца, ён скончыў сэзон з 31 матчамі й 4 галамі. Ягоны талент і адносна малады ўзрост прыцягнулі да сябе ўвагу «Ювэнтусу». Марка далучыўся да сваёй новай каманды на правах вольнага агента ў чэрвені 2006 году.

У ліпені 2009 году Марк’ёньні перайшоў у склад «Фіярэнтыны». Адначасова, абодва клюбы дамовіліся аб трансфэры ў зваротным кірунку Фэліпэ Мэла.

У канцы 2012 году зьявіліся чуткі аб магчымым пераходзе Марка ў склад менскага «Дынама». Галоўным ініцыятарам запрашэньня гульца ў Беларусь выступіў на той момант спартовы дырэктар менскага клюбу Сяргей Гурэнка[1].

Міжнародная

рэдагаваць

12 лістапада 2003 году Марка дэбютаваў у складзе зборнай Італіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы.

Дасягненьні

рэдагаваць

«Парма»

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Марка Марк’ёньнісховішча мультымэдыйных матэрыялаў