Марка Вэрацьці

італьянскі футбаліст

Ма́рка Вэра́цьці (па-італьянску: Marco Verratti; нар. 5 лістапада 1992 году, Пэскара, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца катарскага клюбу «Аль-Арабі» і нацыянальнай зборнай Італіі.

Марка Вэрацьці
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 лістапада 1992(1992-11-05)[1][2][3] (31 год)
Рост 165 см[4]
Вага 60 кг[4]
Пазыцыя паўабаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Аль-Арабі
Нумар 7
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2008—2012
2012—2023
2023—
Пэскара
Пары Сэн-Жэрмэн
Аль-Арабі
74 (2)
276 (7)
11 (0)
Зборныя
2012— Італія 55 (3)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
6 сакавіка 2024.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
18 чэрвеня 2023.

Кар’ера рэдагаваць

Клюбная рэдагаваць

Вэрацьці пачаў выступы ў моладзевай акадэміі клюбу «Пэскара», зьяўляючыся тэхнічна адораны плэймэйкерам з добрым дрыблінгам[5]. Дэбютаваў у складзе асноўнай каманды клюбу ў сэзоне 2008—2009 гадоў. У сэзоне 2009—2010 гадоў пачаў рэгулярна прыцягвацца да гульняў клюбу, стаўшыся адным з ключавых гульцоў у камандзе.

18 ліпеня 2012 году Вэрацьці падпісаў пяцігадовы кантракт з францускім клюбам «Пары Сэн-Жэрмэн»[6]. Дэбютаваў за парыжанаў 11 жніўня 2012 году ў хатнім матчы супраць «Ляр’ену».

Міжнародная рэдагаваць

15 жніўня 2012 году Вэрацьці дэбютаваў за зборную Італіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Ангельшчыны, які праходзіў у швайцарскім Бэрне. Гульня скончылася перамогай гульцоў з Брытанскіх астравоў.

Дасягненьні рэдагаваць

«Пары Сэн-Жэрмэн»:

Італія:

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ а б в Marco Verratti // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в MARCO VERRATTI // Argentine Soccer Database (гішп.)
  3. ^ а б в Marco Verratti // As (гішп.)Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
  4. ^ а б в г https://it.uefa.com/teamsandplayers/players/player=250006200/profile/index.html
  5. ^ Marco Verratti. SKY.it.
  6. ^ Marco Verratti joins PSG. Paris Saint-Germain.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць