Пэскара

камуна ў Італіі

Пэска́ра (па-італьянску: Pescara) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Абруцца, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі.

Пэскара


Краіна: Італія
Кіраўнік: Марка Алесандрыні[d]
Плошча:
Вышыня: 11 м н. у. м.
Насельніцтва:
Тэлефонны код: 085
Паштовы індэкс: 65121–65129
Нумарны знак: PE
Геаграфічныя каардынаты: 42°27′51.40″ пн. ш. 14°12′51.08″ у. д. / 42.4642778° пн. ш. 14.2141889° у. д. / 42.4642778; 14.2141889Каардынаты: 42°27′51.40″ пн. ш. 14°12′51.08″ у. д. / 42.4642778° пн. ш. 14.2141889° у. д. / 42.4642778; 14.2141889
Пэскара на мапе Італіі
Пэскара
Пэскара
Пэскара
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.comune.pescara.it

Гісторыя

рэдагаваць

Мяркуецца, што паселішча на месьце сучаснага гораду паўстала да рымскай заваёвы. Пэскара мела важлівае значэньне дзеля гандлю з усходнімі правінцыямі імпэрыі. У Сярэднявеччы быў зьнішчаны лянгабардамі ў 597 годзе. Заступнік гораду сьвяты Цэтэюс быў біскупам Амітэрну ў VI стагодзьдзі. Ён быў прызначаны туды ў 590 годзе за часам пантыфікату Грыгорыюса Вялікага[3]. Легенда абвяшчае, што ён быў пакараны лянгабардамі сьмерцю ў Амітэрнуме. Яго скінулі з мосту з каменьнем на шыі, а ягонае цела прыплыло ў Пэскару[3].

 
Вуліца старога места.

У 1095 годзе Пэскара была рыбацкай вёскай, але мела цэрквы. У 1140 годзе кароль Сыцыліі Ражэр II заваяваў паселішча. У гэты пэрыяд упершыню вёска згадваецца пад назовам Піскарыя, што значаць «багатая на рыбу». Некалькі сэньёраў пасьля кіравалі Пэскарай, у тым ліку Райнальда Арсыні, Людовік Савойскі і Франчэска дэль Борга, вікары караля Нэапалю Ладзіслава, які пабудаваў тут крэпасьць і вежу. У наступным Пэскара неаднаразова падвяргалася нападам вэнэцыянцаў, а потым увайшла ў склад Нэапалітанскага каралеўства. У 1566 годзе места аблажылі 105 турэцкіх галераў. Пэскара дала адпор, і асманы здолелі толькі спустошыць прылеглыя землі.

У 1800 годзе Пэскара была захопленая францускімі войскі, стаўшы важным местам за час караляваньня Жазэфа Банапарта. Раён гораду Кастэлямарэ, які на той момант меў 3 тысячы жыхароў, вылучыўся ў асобную грамаду. У 1814 годзе карбанэры Пэскары паўсталі супраць панаваньня Ёахіма Мюрата. У наступныя гады Пэскара стала сымбалем гвалтоўнай рэстаўрацыі Бурбонаў, бо тут разьмяшчалася адна з самых вядомых турмаў Бурбонаў. Пасьля разбуральнай паводкі ў 1853 годзе горад быў вызвалены прыхільнікамі Джузэпэ Гарыбальдзі. У час Другой сусьветнай вайны места часта бамбавалася хаўрусьнікамі антыгітлераўскай кааліцыі.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць