Марджары Ўордрап

ангельская гістарыня, перакладніца, пісьменьніца

Марджары Скот Ўодрап (па-ангельску: Marjory Scott Wardrop; 11 лістапада 1869 — 7 сьнежня 1909) — ангельская дасьледніца і перакладніца грузінскай літаратуры. Была сястрой брытанскага дыплямата і дасьледчыка Грузіі, сэра Олівэра Ўордрапа.

Марджары Ўордрап
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 11 лістапада 1869(1869-11-11)[1]
Памерла 7 сьнежня 1909(1909-12-07)[2] (40 гадоў)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці мовазнаўка, гісторык, перакладніца
Мова ангельская мова

Валодала сям’ю замежнымі мовамі, вывучыла яшчэ грузінскую і паехала ў Грузію (тады частку Расейскай імпэрыі) ў 1894 і 1896. Пераклала і выдала «Грузінскія народныя казкі» (Лёндан, 1894), «Пустэльнік» Ільлі Чаўчавадзэ (Лёндан, 1895), «Жыцьцё Сьвятой Ніны» (Оксфард, 1900), і інш. Таксама яна стварыла першы празаічны пераклад «Рыцара ў тыгрынай скуры», сярэднявечный грузінскай паэмы Шаты Руставэлі (Лёндан, 1912). Пасьля ейнай сьмерці сэр Олівэр заклаў Фонд Марджары Ўордрап у Оксфардзкім унівэрсытэце «дзеля заахвочваньня вывучэньня мовы, літаратуры і гісторыі Грузіі у Закаўказьзі».

18 кастрычніка 2015 статуя Марджары і Олівэра была адкрытая ў часе фэстывалю Тбілісоба на тбіліскай плошчы Олівэра Ўордрапа, створанай на Тбілісобе ў 2014 року. Іхнія імёны таксама носіць аўдыторыя Нацыянальнай бібліятэкі Грузіі.

  1. ^ Marjory Wardrop // SNAC (анг.) — 2010.
  2. ^ а б Calendars of the Grants of Probate and Letters of AdministrationЎінчэстэр: 1910. — Т. W. — С. 153.

Літаратура

рэдагаваць
  1. Mikaberidze, Alexander (ed., 2007), Wardrop, Oliver and Marjory Scott. Dictionary of Georgian National Biography. Retrieved on May 8, 2007.
  2. "Batumi to Baku". Great Continental Railway Journeys. Series 6. Episode 2. 15 March 2018. BBC Television. Retrieved 15 March 2018.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць