Мануэль Сарацын
Мануэль Фэрдынанд Тэадор Сарацын (па-нямецку: Manuel Ferdinand Theodor Sarrazin; нар. 6 лютага 1982, Паўночны Райн — Вэстфалія, Заходняя Нямеччына) — нямецкі палітык партыі Саюз 90/Зялёныя, дэпутат Бундэстагу ад зямлі Гамбург 16, 17, 18, 19 скліканьняў[2].
Мануэль Сарацын | |
![]() | |
Дата нараджэньня | 6 лютага 1982[1] (41 год) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык |
Сайт | manuelsarrazin.de |
Раньняе жыцьцё й адукацыяРэдагаваць
Сарацын нарадзіўся ў Дортмундзе, а з 1995 году жыве ў Гамбургу. Пасьля заканчэньня мясцовай гімназіі імя Фрыдрыха-Эбэрта ў 2001 годзе й грамадзянскай службы ён пачаў вывучаць гісторыю, польскую мову й права ў Брэмэнскім унівэрсытэце(uk) ў 2002 годзе. У 2005 годзе перавёўся ў Гамбурскі ўнівэрсытэт[прыбраць шаблён], дзе ў 2013 годзе скончыў вучобу ў галінах гісторыі, усходнеэўрапейскіх дасьледаваньняў й права.
Палітычная кар’ераРэдагаваць
З 2004 па 2008 год Сарацын быў дэпутатам Парлямэнту Гамбургу(uk).
Сарацын зьмяніў Аню Хайдук(de) у Бундэстагу 13 траўня 2008 году[3]. У ім ён зьяўляецца сябрам Камітэту па эўрапейскіх справах[4] й Камітэта па замежных справах[5][6]. З 2008 па 2013 год ён таксама працаваў у падкамітэце па эўрапейскіх пытаньнях Камітэта па бюджэце. У сваёй парлямэнцкай групе адказвае за ўсходнеэўрапейскі палітычны вэктар[7]. У дадатак да даручэньняў камітэтаў Сарацын з 2018 году займае пасаду намесьніка старшыні Нямецка-польскай парлямэнцкай групы сяброўства.
24 чэрвеня 2015 году ўзяў шэфства над Міколам Дзядком[прыбраць шаблён], беларускім актывістам і палітвязьнем[8][9]. 9 ліпеня 2020 году стаў патронам Ігара Лосіка, беларускага блогера й палітычнага зьняволенага[10][11].
Іншыя віды дзейнасьціРэдагаваць
- Сябра праўленьня форуму «Пецярбурскі дыялёг(de)»[12]
- Прэзыдэнт Асацыяцыі Паўднёва-Ўсходняй Эўропы[13]
- Сябра апякунскай рады Інстытута эўрапейскай палітыкі(de) (з 2012)
КрыніцыРэдагаваць
- ^ Stammdaten aller Abgeordneten des Deutschen Bundestages
- ^ Manuel Sarrazin | Abgeordnetenwatch(ням.)
- ^ Infos zur Person(ням.)
- ^ Anton Troianovski (July 23, 2015), German Finance Chief Schäuble’s Tough Tone Heightens Uncertainty Over Bailout The Wall Street Journal(uk).
- ^ German Bundestag - Committee on European Union Affairs(анг.)
- ^ German Bundestag - Foreign Affairs(анг.)
- ^ Die fachpolitischen SprecherInnen(ням.)
- ^ Дэпутат Бундэстага Мануэль Сарацын узяў “шэфства” над Мікалаем Дзядком(бел.). Вясна (2015-06-24). Праверана 2021-09-09 г. Архіўная копія ад 2015-07-05 г.
- ^ Bundestag member Manuel Sarrazin: I call for immediate release of Mikalai Dziadok(анг.). Хартыя’97 (2015-06-25). Праверана 2021-09-09 г. Архіўная копія ад 2016-11-08 г.
- ^ #WeStandBYyou(анг.). Libereco – Partnership for Human Rights (2020-07-09). Праверана 2021-09-09 г. Архіўная копія ад 2021-07-21 г.
- ^ Hungerstreik beendet: Solidarität mit politischen Gefangenen in Belarus!(ням.). Фонд Гайнрыха Бёля(uk) (2021-01-27). Праверана 2021-09-09 г. Архіўная копія ад 2021-01-29 г.
- ^ German Members Пецярбурскі дыялёг.
- ^ Presidium Southeast Europe Association (SOG).
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
- https://manuelsarrazin.de/ — афіцыйны сайт Мануэль Сарацын (ням.)
- Біяграфія Мануэля Сарацына на сайце Бундэстагу