Манарыфма
Манары́фма — рыфма, якая спалучае ўсе радкі вершаванага твора. Верш, напісаны манарыфмай, называецца манарымам. Апошні радок у гэтым вершы — халасты. Манарыфма, якая надзвычай абвастрыла рыфмовае чаканьне, раптам «спатыкаецца» на слове незарыфмаваным. Вось манарыфма ў вершы П. Панчанкі часу Вялікай Айчыннай вайны «Чаго баіцца немец?»:
- Ці не бачылі вы фрыца,
- Што ўсяго цяпер баіцца?
- Ён баіцца ў лазьні мыцца:
- Вельмі лёгка абварыцца,
- І ў цырульніка галіцца —
- Можа з горла кроў паліцца.
- А падыдзе да крыніцы,
- Не адважыцца напіцца,
- Каб насьмерць не атруціцца.
- Хоча ў сена ён зарыцца,
- Толькі страшна — загарыцца.
- І у хаце кепска сьпіцца —
- Партызан заўсёды сьніцца.
- Бруха ў гада разбаліцца,
- Ён да ветру не імчыцца,
- А падыме паўмасьніцы
- І паскудзіць чужаніца.
- Ды за ўсё страшней для фрыца
- Нашых залпаў бліскавіцы…
- Трэба, хлопцы, згаварыцца,
- З акупантам разьлічыцца
- І зрабіць яму капут.
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |