Малыш
рака ў Беларусі
Малы́ш — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Друці (басэйн Дняпра). Цячэ ў Бялыніцкім раёне Магілёўскай вобласьці. Даўжыня 29 км. Плошча вадазбору 234 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1‰.
Малыш лац. Małyš | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Падкрэжніку |
Вусьце | Друць |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 29 км |
Плошча басэйну | 234 км² |
Нахіл воднай паверхні | 1 ‰ |
Асноўны прыток — рака Ліпаўка (левы).
Пачынаецца на ўсходняй ускраіне вёскі Падкрэжніку, вусьце за 0,5 км на поўдзень ад вёскі Вугольшчыны. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Мае каналізаванае рэчышча на працягу 2,4 км (ад вёскі Макаўкі ўніз плыньню)[1].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 239.
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971.