Малдаўская мова ва Ўкраіне

Малда́ўская мова ва Ўкраі́не (укр. молдавська мова в Україні) — адна з моваў нацыянальнае меншасьці ва Ўкраіне, распаўсюджаная ў вялікай ступені сярод жыхароў Украіны малдаўскае нацыянальнасьці. Большасьцю сучасных дасьледчыкаў малдаўская мова лічыцца літаратурным варыянтам румынскае мовы, а малдаване — часткаю румынскага этнасу, але большасьць сучасных малдаванаў мае малдаўскую, а не румынскую самаідэнтыфікацыю, вызначаючы сваю мову як малдаўскую і ўласную нацыянальнасьць як малдаване. З гэтае прычыны тэрмін малдаўская мова ўлічваецца ўладамі Ўкраіны пры статыстычнай, адукацыйнай і моўнай палітыцы.

Ва Ўкраіне на афіцыйным узроўні (напрыклад, міністэрства адукацыі й навукі) выкарыстоўваецца прыметнік молдовська, але мае ўжытак таксама прыметнік молдавська. Апошні прыметнік лічыцца русізмам, першы, як прыметнік, што паходзіць ад назвы Малдова, выкарыстоўваецца для надрукаваных ва Ўкраіне падручнікаў для школаў з вывучэньнем моваў нацыянальных меншасьцяў.

Статыстыка

рэдагаваць
 
Дзеля асобаў, што пазначыла ў якасьці роднай мовы малдаўскую, ад насельніцтва раёнаў і местаў абласнога падпарадкаваньня Ўкраіны (2001 г.).
 
Найбольш распаўсюджаныя родныя мовы паводле сельскіх, мескіх і пасялковых радаў Чарнавіцкае вобласьці (2001 г.).
 
Найбольш распаўсюджаныя родныя мовы паводле сельскіх, мескіх і пасялковых радаў Буджаку — гістарычнага рэгіёну на поўдні Адэскае вобласьці (2001 г.).
 
Адсоткавая дзеля асобаў, што пазначыла ў якасьці роднае мовы малдаўскую, ад насельніцтва сельскіх, пасялковых і мескіх радаў Мікалаеўскае вобласьці (2001 г.).
 
Адсоткавая дзеля асобаў, што пазначыла ў якасьці роднае мовы малдаўскую, ад насельніцтва сельскіх, пасялковых і мескіх радаў Кіраваградзкае вобласьці (2001 г.).

Большая частка жыхароў Украіны, што вызначае сваю нацыянальнасьць як малдаване, лічыць сваёю роднаю моваю малдаўскую мову. У параўнаньні са зьвесткамі перапісу насельніцтва ў СССР інфармацыі перапісаў насельніцтва 1989 году, а таксама перапісу насельніцтва Ўкраіны 2001 году сярод малдаванаў адзначаецца пэўнае скарачэньне дзелі асобаў, што лічаць сваёй роднай мовай малдаўскую, але ў асноўным большая частка малдаванаў пазначае ў якасьці роднае мовы малдаўскую.

Вынікі перапісаў насельніцтва ў СССР 1979, 1989 гадоў, перапісу насельніцтва Ўкраіны 2001 году для роднае мовы малдаванаў[1][2][3]:

1979 1989 2001
малдаўская 79,9% 78,0% 70,0%
расейская 14,1% 15,5% 17,6%
украінская 5,7% 6,1% 10,7%
іншая 0,3% 0,4% 1,7%

Узровень валоданьня малдаўскай мовай сярод малдаванаў Украіны паводле зьвестак 1989 ды 2001 гадоў[2][4]: 1989 год — 84,3%, 2001 год — 78,9%.

Расьсяленьне

рэдагаваць

Раёны й месты кампактнага расьсяленьня малдаванаў Украіны паводле перапісу 2001 году.

Места/раён Вобласьць Родная мова малдаўская Малдаване паводле нацыянальнасьці Малдаўскамоўныя
/малдаване
Наваселіцкі раён Чарнавіцкая вобласьць 54,7% 57,5% 95%
Ранійскі раён Адэская вобласьць 40,8% 49,0% 83%
Ізмаільскі раён Адэская вобласьць 26,2% 27,6% 95%
Падольскі раён Адэская вобласьць 22,8% 25,9% 88%
Сарацкі раён Адэская вобласьць 17,6% 19,0% 93%
Ананьеўскі раён Адэская вобласьць 16,1% 18,1% 89%
Кілійскі раён Адэская вобласьць 12,8% 15,8% 81%
Таруцінскі раён Адэская вобласьць 12,7% 16,5% 77%
Татарбунарскі раён Адэская вобласьць 8,5% 9,4% 90%
Хацінскі раён Чарнавіцкая вобласьць 6,9% 7,1% 98%
Акнянскі раён Адэская вобласьць 6,9% 11,0% 62%
Глыбоцкі раён Чарнавіцкая вобласьць 5,9% 6,1% 96%
Белгарад-Днястроўскі раён Адэская вобласьць 5,0% 6,2% 81%
Шыраеўскі раён Адэская вобласьць 4,3% 5,2% 82%
Захараўскі раён Адэская вобласьць 4,1% 5,7% 71%
Любашаўскі раён Адэская вобласьць 3,7% 5,9% 63%
Брацкі раён Мікалаеўская вобласьць 3,2%
Арцыскі раён Адэская вобласьць 3,1% 6,3% 49%
Сакіранскі раён Чарнавіцкая вобласьць 3,0% 3,4% 86%
Вялікаміхайлаўскі раён Адэская вобласьць 3,0% 3,8% 78%
Мікалаеўскі раён Адэская вобласьць 2,7% 3,7% 72%
Разьдзельненскі раён Адэская вобласьць 2,5% 5,2% 49%
Еланецкі раён Мікалаеўская вобласьць 2,5%
Падольск Адэская вобласьць 2,3% 5,1% 44%
Іванаўскі раён Адэская вобласьць 2,2% 3,3% 67%
Арбузінскі раён Мікалаеўская вобласьць 2,2%
Даманаўскі раён Мікалаеўская вобласьць 2,1%
Наваміргарадзкі раён Кіраваградзкая вобласьць 1,9% 2,8% 69%
Ізмаіл Адэская вобласьць 1,8% 4,3% 42%
Урадзіеўскі раён Мікалаеўская вобласьць 1,6%
Герцаеўскі раён Чарнавіцкая вобласьць 1,6% 2,3% 68%
Вазьнясенскі раён Мікалаеўская вобласьць 1,6%
Балцкі раён Адэская вобласьць 1,5% 2,0% 75%
Новаўкраінскі раён Кіраваградзкая вобласьць 1,3% 2,1% 63%
Бяляеўскі раён Адэская вобласьць 1,3% 2,5% 50%
Белгарад-Днястроўскі Адэская вобласьць 1,2% 1,9% 65%
Первамайскі раён Мікалаеўская вобласьць 1,2%
Саўранскі раён Адэская вобласьць 1,1% 1,5% 75%
Беразанскі раён Мікалаеўская вобласьць 1,1%
Весялінаўскі раён Мікалаеўская вобласьць 1,1%
Крапіўніцкі раён Кіраваградзкая вобласьць 1,1% 1,9% 57%
Чарнаўцы Чарнавіцкая вобласьць 1,1% 1,6% 67%

Населеныя пункты, больш за 50% ад насельніцтва якіх пазначылі малдаўскую мову ў якасьці роднай[5].

Населены пункт Раён Рэгіён % малдаўскамоўных
с. Мяняйлаўка Сарацкі Адэская вобласьць 97,9
с. Думены Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 97,5
с. Фуратаўка Сарацкі Адэская вобласьць 97,4
с. Драніца Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 97,3
с. Балкаўцы Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 96,7
с. Старасельле Сарацкі Адэская вобласьць 96,7
с. Прыпруцьце Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 96,3
с. Новаіванкаўцы Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 96,1
с. Азёрнае Ізмаільскі Адэская вобласьць 95,5
с. Орлеўка Ранійскі Адэская вобласьць 95,1
с. Ракітнае Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 95,1
с. Касьцічаны Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 94,8
с. Строінцы Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 94,8
с. Негрынцы Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 94,7
с. Тарасаўцы Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 94,6
с. Камышаўка Ізмаільскі Адэская вобласьць 94,5
с. Стальнаўцы Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 94,4
с. Нясвоя Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 94,3
с. Гандрабуры Ананьеўскі Адэская вобласьць 94
с. Прыазёрнае Кілійскі Адэская вобласьць 93,4
с. Ліманскае Ранійскі Адэская вобласьць 93,3
с. Маршынцы Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 93,2
с. Плаўні Ранійскі Адэская вобласьць 93,1
с. Далінскае Ранійскі Адэская вобласьць 92,8
с. Крутаяраўка Белгарад-Днястроўскі Адэская вобласьць 92,7
с. Берасьце Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 92,6
с. Тачылава Ананьеўскі Адэская вобласьць 92,6
с. Дмітраўка Кілійскі Адэская вобласьць 92,3
с. Навасельскае Ранійскі Адэская вобласьць 92,1
с. Фаросная Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 92
с. Барысаўка Татарбунарскі Адэская вобласьць 91,7
с. Надрэчнае Татарбунарскі Адэская вобласьць 91,6
с. Навасёлаўка Сарацкі Адэская вобласьць 91,6
с. Іванчанка Таруцінскі Адэская вобласьць 91,5
с. Каленкаўцы Хацінскі Чарнавіцкая вобласьць 91,1
с. Утканосаўка Ізмаільскі Адэская вобласьць 90,6
с. Ліпецкае Падольскі Адэская вобласьць 90,1
с. Баянаўка Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 89,6
с. Банчакоўцы Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 88,7
с. Малінаўка Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 87,7
с. Чырвоны Яр Кілійскі Адэская вобласьць 86,6
с. Кашуляны Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 85,7
с. Мамалыга Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 82,4
с. Прут Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 82,1
с. Старая Кульная Падольскі Адэская вобласьць 81,1
с. Глыбокае Татарбунарскі Адэская вобласьць 79,7
с. Навасёлаўка Таруцінскі Адэская вобласьць 79,4
с. Прыварокі Глыбоцкі раён Чарнавіцкая вобласьць 78,3
с. Нов. Буторы Вялікаміхайлаўскі Адэская вобласьць 77,8
с. Фурманаўка Кілійскі Адэская вобласьць 76,7
с. Нов. Пакроўка Ізмаільскі Адэская вобласьць 76,6
с. Фараонаўка Сарацкі Адэская вобласьць 74,8
с. Шышкаўцы Сакіранскі Чарнавіцкая вобласьць 71,6
с. Дынаўцы Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 69,9
с. Гай Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 69,2
с. Гідэрым Падольскі Адэская вобласьць 68,7
с. Казьбекі Падольскі Адэская вобласьць 68,6
с. Чарленаўка Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 67,2
с. Мацільдаўка Таруцінскі Адэская вобласьць 67,1
с. Магала Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 59,9
с. Аляксандраўка Падольскі Адэская вобласьць 59,5
с. Навасёлка Таруцінскі Адэская вобласьць 58
с. Буда Наваселіцкі Чарнавіцкая вобласьць 54,3
с. Розаўка Акнянскі Адэская вобласьць 53,3

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць