Макс Фрыбэрг

швэдзкі хакеіст

Макс Фрыбэрг (па-швэдзку: Max Friberg; нар. 20 лістапада 1992 году) — швэдзкі хакеіст, нападнік клюбу «Фрэлюнда». У 2011 годзе быў абраны на драфце НХЛ у пятым раўндзе клюбам «Анагайм Дакс» пад агульным нумарам 143.

Макс Фрыбэрг
Рост 179 см[1]
Вага 89 кг
Пазыцыя скрайні нападнік, нападнік
Кідок/Ловы правы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 20 лістапада 1992(1992-11-20)[1] (32 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Фрэлюнда
Выступаў за
Драфт НХЛ 143, 2011
Анагайм Дакс
Гульнявая кар’ера 2009 — цяпер

Кар’ера

рэдагаваць

Першымі клюбамі гульца былі «Шэўдэ» і «Тымра». Свой першы гол у швэдзкай хакейнай лігі здабыў 19 лістапада 2011 году ў швэдары «Тымра» ў матчы супраць «Лінчэпінгу», закінуўшы шайбу ў браму Фрэдрык Норэны. Пасьля драфту НХЛ адразу ўзгодніў трохгадовы кантракт з «Анагайм Дакс»[2], але гуляў пераважна ў фарм-клюбе «Норфалк Эдміралз».

Пагадзіўшыся на двухгадовае падаўжэньне дамовы перад сэзонам 2015—2016 гадоў, 7 студзеня 2016 году Фрыбэрг быў нечакана абменены «Дакс» у «Манрэаль Канадыенз» на Дастына Такарскі[3]. Пры гэтым нападнік спаборнічаў толькі ў складзе фарм-клюбу з АХЛ «Сэнт-Джонз Айскапс». У траўні 2017 году вярнуўся на радзіму, далучыўшыся да «Фрэлюнды» на ўмовах трохгадовага кантракту. У 2019 годзе поруч з клюбам стаў чэмпіёнам краіны, пасьля чаго працягнуў супрацу з клюбам.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць