Майлінда Брэгу (па-альбанску: Majlinda Bregu; 19 траўня 1974, Тырана) — альбанская палітык, міністарка эўрапейскай інтэграцыі з 2007 па 2013 год.

Майлінда Брэгу
2005 — 2017
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 19 траўня 1974(1974-05-19) (49 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:

Жыцьцяпіс рэдагаваць

У 1996 годзе скончыла факультэт сацыяльных навук Тыранскага ўнівэрсытэту. Пачынаючы з 2003 году займалася навуковым вывучэньнем праблемы хатняга гвалту і практычнай рэалізацыяй палітыкі гэндэрнай роўнасьці. Аўтарам работ, прысьвечаных сэксуальнасьці, становішчы жанчын у Альбаніі і прастытуцыі.

Брэг абараніла доктарскую дысэртацыю па сацыялёгіі ( Sociology of cultural phenomena's and normative process ) у 2005 годзе ў італьянскім Урбінскім унівэрсытэце. Вучылася па стыпэндыі ў Осла, Манрэалі і Франкфурце-на-Одэры.

У красавіку 2004 году была абрана ў склад Нацыянальнай рады Дэмакратычнай партыі Альбаніі. На выбарах 2005 году атрымала мандат сябра парлямэнту. У сакавіку 2007 году яна была прызначаная прэс-сакратаром ўраду на чале з Салі Берыша.

Замужам, мае дваіх дзяцей. Валодае ангельскай, італьянскай і гішпанскай мовамі.

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць