Мазырскі трамвай
Каардынаты: 52°03′06″ пн. ш. 29°12′29″ у. д. / 52.051639° пн. ш. 29.208183° у. д.
Мазы́рскі трамва́й — грамадзкі транспарт у месьце Мазыры Гомельскай вобласьці. Дзейнічае зь 1 жніўня 1988 году. Уласьнік, загадчык і эксплюататар сеткі — Трамвайная ўправа Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу, які стварыў і эксплюатуе маршрут.
Мазырскі трамвай | |
Трамвайная сыстэма | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Горад | Мазыр, Гомельская вобласьць |
Тып сыстэмы | пасажырская |
Дата адкрыцьця | 1 жніўня 1988 (36 гадоў таму) |
Колькасьць маршрутаў | 1 асноўны + 3 дадатковыя |
Кампанія-перавозчык | Трамвайная ўправа МНПЗ |
Інфраструктура | |
Даўжыня кантактнай сеткі | 19,6 км |
Рэглямэнтаваная вышыня падвешваньня кантактнай сеткі | >5,5 м |
Колькасьць трамвайных паркаў | 1 |
Колькасьць вагонаў | 47 пасажырскіх 9 службовых |
Мадэлі эксплюатаваных трамваяў | |
Шырыня каляіны | 1524 мм |
Тып сілкаваньня | кантактная сетка |
Напружаньне кантактнай сеткі | 600 В |
Статыстыка | |
Колькасьць прыпынкаў | 38 |
Пасажыраплынь за дзень | 2200 (2017) |
Пасажыраплынь за год | 800 000 (2017) |
Мінуўшчына
рэдагавацьБудаўніцтва трамвайных шляхоў пачалося ў 1973 року, але праз брак сродкаў было спыненае да 1986 року. Першы трамвайны вагон КТМ-5М3 прыбыў у дэпо ў сьнежні 1987 року. 1 жніўня 1988 року адкрытае рэгулярнае трамвайнае злучэньне ў прамысловую зону Мазыру[1].
Лінія будавалася для абслугоўваньня Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу. Асноўны маршрут мазырскага трамваю — «Дэпо — МНПЗ»; асноўныя пасажыры — работнікі прамысловай зоны і жыхары прыгарадных населеных пунктаў, празь якія праходзіць трамвай. Расклад руху складзены такім чынам, што пераважная большасьць рэйсаў зьдзяйсьняюцца ў часы пачатку і сканчэньня зьменаў на МНПЗ.
Даўжыня маршруту — 19,6 кілямэтра, якія трамвай праходзіць за 40 хвілін. На працягу маршруту ёсьць 4 разваротныя кольцы. Раніцай у бок заводу, а вечарам у бок гораду трамвай ідзе без прыпынкаў у прыгараднай зоне. У гарадзкіх межах лінія пралягае на адасобленым палатне, перасячэньні з аўташляхамі выкананыя на адным узроўні. У прыгараднай зоне перасячэньні з аўтамабільнымі дарогамі выкананыя на розных узроўнях, ва ўсіх выпадках трамвай едзе зьнізу. У межах ахоўнай зоны трамвайная лінія даволі маляўнічая — праходзіць уздоўж лесу, лесастэпу, палёў сельскагаспадарчага прызначэньня.
Трамвайная сетка — кантактная: нясучыя дроты мацуюцца да кансоляў жалезабэтонных апораў, разьмешчаных узбоч трамвайнай лініі. Рэйкі скрозь двухтаўровыя, у тым ліку ў крывых, якія маюць вялікі радыюс (мэтраў 400—600). Канцавая станцыя МНПЗ — найбольшая ў Беларусі паводле памераў і ўзроўню шляхавага разьвіцьця: тут, напрыклад, прадугледжаны адстой 2-3х дзясяткаў двухвагонных саставаў між пачаткам і сканчэньнем дзённай зьмены на прадпрыемствах прамзоны.
Маршруты
рэдагавацьПералік трамвайных маршрутаў[2] | |||||
---|---|---|---|---|---|
№ | Канцавы пункт А | Канцавы пункт Б | Працягласьць, км | Сярэдні інтэрвал, хв. | Заўвагі |
Асноўны маршрут | |||||
1 | Трамвайная ўправа | МНПЗ | 19,6 | 25—95 | |
Дадатковыя маршруты | |||||
Э | Трамвайная ўправа | МНПЗ | 19,6 | 3—12 | У гадзіны «пік», без прыпынкаў у прыгараднай зоне |
Ц | Трамвайная ўправа | ЦЭЦ | 1 рэйс | ||
П | Трамвайная ўправа | Пасёлак Пянькі | 12,2 | 1 рэйс |
Рухомы склад
рэдагавацьПаводле стану на 2018 рок у Мазыры выкарыстоўваліся такія мадэлі трамваяў:
Мадэль | Колькасьць | Гады эксплюатацыі |
---|---|---|
КТМ-5М3 | 47 | 1988 — цяпер |
ВТК-24 | 2 | 1988 — цяпер |
ВТК-10 | 1 | 1988 — цяпер |
ВТК-06 | 1 | 1988 — цяпер |
НТТРЗ | 1 | 1987 — цяпер |
ВТК-09Д | 1 | 1988 — цяпер |
ВТК-01 | 1 | 1988 — цяпер |
МСШУ-4 | 1 | 1990-я — цяпер |
ПРМ-5М | 1 | 1990-я — цяпер |
Вартасьць праезду
рэдагавацьТрамваі працуюць без кандуктараў — аплата кіроўцу на прыпынку. На лініі сустракаюцца кантралёры.
Зь 1 лютага 2010 року вартасьць праезду ў мазырскім трамваі складала 600 BYR (у межах гораду); па маршруце «Горад — Крынічны, Раеўскія, Бібікі, Пянькі, Дружба» — 1060 BYR; па маршруце «Горад — Прамзона» — 2760 BYR.
У 2018 року вартасьць праезду складала:
- горад — 0,50 BYN;
- прыгарад — 0,60 BYN;
- прамзона — 1,30 BYN[3].
У 2021 року вартасьць праезду складала:
- горад — 0,70 BYN;
- прыгарад — 0,80 BYN;
- прамзона — 1,80 BYN[2].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Гісторыя трамвайнай управы (рас.) Трамвайная ўправа. Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. Праверана 2 лістапада 2021 г.
- ^ а б Інфармацыя для пасажыраў (рас.) Трамвайная ўправа. Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод. Праверана 2 лістапада 2021 г.
- ^ Храналёгія: Мазыр Гарадзкі электратранспарт. TransPhoto. Праверана 2 лістапада 2021 г.
Вонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Мазырскі трамвай на бачыне «Гарадзкі электратранспарт»
- Схема трамвайнай сеткі