Магольская мова — мова мангольскае моўнае сям'і, на якой размаўляюць вызначаныя чальцы хазарэйскае супольнасці[2], колькасьць якіх налічвае 200 чалавек. Носьбіты мовы пражываюць у навакольлях места Герат у Аўганістане, а менавіта ў паселішчах Кундур і Карэз-і-Мула. Маголы ўважаюць сябе нашчадкамі аселых у Аўганістане мангольскіх воінаў, пасланых на пачатку ХІІІ ст. Чынгісханам для аховы земляў у Аўганістан.

Магольская мова
Ужываецца ў Аўганістане
Рэгіён навакольлі Герату
Клясыфікацыя Алтайскія мовы
Афіцыйны статус
Афіцыйная мова ў
Дапаможная мова ў
Рэгулюецца
Статус: 9 згаслы[d][1]
Коды мовы
ISO 639-1
ISO 639-2(Б)
ISO 639-2(Т) mhj
ISO 639-3 mhj
SIL

У 1970 годзе нямецкім дасьледчыкам Міхаэлем Ваерсам было ўстаноўлена, што большасьць насельніцтва не размаўляе на мове, маюцца пасіўныя веды мовы, а большасьць носьбітаў складаюць людзі старэйшыя за 40 гадоў.

Мова бесьпісьмовая, аднак маюцца запісы арабскай пісьмовасьцю (у тым ліку тэксты вершаў, напісаных у пачатку ХХ ст. паэтам Абд аль-Кадзірам).

Некаторыя зьвесткі

рэдагаваць

Лічэбнікі магольскае мовы

рэдагаваць

Прыводзіцца параўнаньне магольскіх лічэбнікаў з мангольскімі ды іхныя адпведнікі па-беларуску. У мангольскім і магольскім запісах выкарыстоўваецца трансьлітарацыя лацінскім альфабэтам.

Беларуская Мангольская Магольская
1 Адзін Nigen Nika
2 Два Qoyar Qyor
3 Тры Ghurban Qurbun
4 Чатыры Dorben Durbon
5 Пяць Tabun Tuwan
6 Шэсьць Jirghughan Jurghan, Shish
7 Сем Dologhan Jolan, Huft
8 Восем Naiman Hushtu
9 Дзевяць Yisun No
10 Дзесяць Arban Arbon, Da
  1. ^ Ethnologue (анг.) — 25, 19 — Dallas, Texas: SIL International, 1951. — ISSN 1946-9675
  2. ^ Raymond G. Gordon, Jr, ed. 2005. Ethnologue: Languages of the World. 15th edition. Dallas: Summer Institute of Linguistics.

Літаратура

рэдагаваць
  • G. Ramstedt. 1906. „Mogholica”, JSFOu 23-4.
  • Louis Ligeti. 1954. „Le lexique moghol de R. Leech,” AOH 4.
  • Л. Лигети. 1954. „О монгольских и тюркиских языках и диалектах Афганистана”, AOH 4.
  • Sh. Iwamura and H. F. Schurmann. 1954. „Notes on Mongolian Groups in Afghanistan”, Silver Jubilee Volume of the Zinbun-Kagaku-Kenkyusyo, Kyoto University. Kyoto University.
  • Shinobu Iwamura. 1961. The Zirni Manuscript: A Persian-Mongolian Glossary and Grammar. Kyoto University.
  • H. F. Schurmann. 1962. The Moghols of Afghanistan. Mouton & Co.
  • Michael Weiers. 1972. Die Sprache der Moghol der Provinz Herat in Afghanistan (Sprachmaterial, Grammatik, Wortliste). Opladen: Westdeutscher Verlag.
  • Michael Weiers. 2003. „Moghol”, The Mongolic Languages. Ed. Juha Janhunen. Routledge Language Family Series 5. London: Routledge. Pages 248-264.