Magnificat
фэст хрысьціянскіх фільмаў і тэлеперадачаў
(Перанакіравана з «Магніфікат (фэст)»)
«Magnificat» (па-беларуску: Магніфікат) — міжнародны фэст хрысьціянскіх фільмаў і тэлеперадачаў, які ладзіцца ў Глыбоцкім раёне з 2005 року[1].
Magnificat | |
Гады | 2005—2016? |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Горад | Глыбоцкі раён |
Жанры | кіно, тэлевізія, анімацыя |
Тэматыка | хрысьціянская |
Фэст ладзіцца пад патранатам Канфэрэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі[2]. Сярод заснавальнікаў — арганізацыі Каталіцкай царквы, часопіс «Дыялёг» ды іншыя[3].
Удзельнікі фэсту — фільмы і тэлеперадачы, накіраваныя на падтрымку агульначалавечых каштоўнасьцяў[4]. Ад заснаваньня старшынёй кінафэсту «Магніфікат» быў рэжысэр Юры Гарулёў[5].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Шыталь, Кастусь (27 жніўня 2013) «Я ўпэўнены, што ён адбудзецца». Кінафэст «Magnificat» пераносіцца на нявызначаны тэрмін Навіны Паўночнай Беларусі і Вільні Праверана 15 сакавіка 2019 г.
- ^ VI Міжнародны фэстываль «Magnificat-2010» Анонсы. Рыма-Каталіцкі Касьцёл у Беларусі (6 верасьня 2010). Праверана 15 сакавіка 2019 г.
- ^ V Міжнародны каталіцкі фестываль Magnificat’2009 Грамадзтва, культура. Будзьма беларусамі! (4 чэрвеня 2009). Праверана 15 сакавіка 2019 г.
- ^ Magnificat (рас.) Мир фестивалей Праверана 15 сакавіка 2019 г.
- ^ Вольга Чайкоўская. Размова на сур’ёзныя тэмы // Жырандоля. — 30 лістапада 2013. — № 43 (213).
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |