Ліхень Стары (па-польску: Licheń Stary, да 31 сьнежня 2011 — Стары Ліхень) — вёска ў гміне Сьлесін Канінскага павету Велікапольскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца за 7 км на паўднёвы ўсход ад Сьлесіну і за 99 км на ўсход ад Познані. Насельніцтва 1479 чалавек (2010). У Ліхені знаходзяцца Санктуарый, а зь нядаўняга часу — і Базыліка Найсьвяцейшай Панны Марыі — Балеснай Каралевы Польшчы, што робіць вёску месцам паломніцтва агульнапольскага значэньня.

Ліхень Стары
польск. Licheń Stary
Базыліка Найсьвяцейшай Панны Марыі — Балеснай Каралевы Польшчы
Базыліка Найсьвяцейшай Панны Марыі — Балеснай Каралевы Польшчы
Першыя згадкі: 1151
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Велікапольскае
Павет: Канінскі
Гміна: Сьлесін
Насельніцтва: 1479 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: +48 63
Паштовы індэкс: 62-563
Нумарны знак: PKN
Геаграфічныя каардынаты: 52°19′24″ пн. ш. 18°21′36″ у. д. / 52.32333° пн. ш. 18.36° у. д. / 52.32333; 18.36Каардынаты: 52°19′24″ пн. ш. 18°21′36″ у. д. / 52.32333° пн. ш. 18.36° у. д. / 52.32333; 18.36
Ліхень Стары на мапе Польшчы
Ліхень Стары
Ліхень Стары
Ліхень Стары
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Фантан у Ліхенскім парку

Назва вёскі паходзіць ад славянскай паганскай боскасьці Ліха, капішча якога знаходзілася паблізу.

Гісторыя

рэдагаваць

Упершыню згадваецца ў 1151 г. З 1458 мела гарадзкі прывілей, але страціла яго ў 1655, у час г. зв. швэдзкага патопу.

Паводле легенды, у 1813 мясцовы шляхціц Томаш Класоўскі быў цяжка паранены ў час бітвы народаў пад Ляйпцыгам; ён маліў Бога, каб той дазволіў яму памерці на радзіме. Яму явілася Божая Маці з каронай на галаве і белым арлом на грудзях. Марыя паабяцала Томашу ацаленьне і вяртаньне на родную зямлю, а таксама папрасіла яго знайсьці абраз з такім выглядам, як Яна ў час зьяўленьня, і разьмесьціць яго такім чынам, каб яго бачылі людзі. Томаш вярнуўся ў родны Ізабелін (пад Ліхенем), зноў працаваў кавалём і, каб выканаць просьбу Божай Маці, штогод наведваў шматлікія касьцёлы ў надзеі знайсьці Яе абраз. Пасьля шматгадовых пошукаў ён знайшоў яго ў 1836 г. у Льгоці, пад Чэнстаховай. Спачатку Томаш трымаў абраз дома, а за некалькі гадоў да сьмерці павесіў яго на сасьне ў Громблінскім лесе. У пачатку траўня 1850 г. Мікалаю Сікатку, які пасьвіў скаціну ў Громблінскім лесе і маліўся перад павешаным на сасьне абразом, пачала яўляцца Панна Марыя. Балесная Каралева Польшчы прасіла людзей аб пакаяньні і навяртаньні, а таксама казала перанесьці абраз у больш вартае месца. Марыя папярэджвала аб наступленьні эпідэміі халеры і паабяцала сваё заступніцтва перад Богам для ўсіх тых, хто будзе прасіць Яе дапамогі. Толькі пасьля таго, як пачалася эпідэмія халеры ў 1852 г., людзі паверылі словам пастуха. Спачатку яны пабудавалі ў лесе капліцу, а 29 верасьня 1852 урачыста перанесьлі абраз адтуль у Ліхень.

У 1949 у мясцовую парафію прыбылі марыяне, і Ліхень стала адным з найбуйнейшых месцаў паломніцтва ў Польшчы. У 1994-2004 была пабудавана Базыліка Найсьвяцейшай Панны Марыі — Балеснай Каралевы Польшчы. З 2012 была зьменена назва вёскі з Стары Ліхень на Ліхень Стары[1].

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Ліхень Старысховішча мультымэдыйных матэрыялаў