Ліса (рака)
рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі
Ліса́ — рака ў Глускім раёне Магілёўскай вобласьці, левы прыток ракі Пцічы (басэйн Дняпра). Даўжыня 23,8 км. Плошча вадазбору 214 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰. Пачынаецца каля вёскі Фартуны Бабруйскага раёну, вусьце за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Засьценак Усьцярхі. Асноўны прыток — рака Чаромуха (леваруч). Рэчышча каналізаванае.
Ліса | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Фартуны |
Вусьце | Пціч |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Магілёўская вобласьць |
Даўжыня | 23,8 км |
Плошча басэйну | 214 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,7 ‰ |
Літаратура
рэдагаваць- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 222