Ліптаўскі Ян
Лі́птаўскі Ян (па-славацку: Liptovský Ján, па-вугорску: Szentiván, па-нямецку: Sankt Johann an der Liptau) — вёска ў Славаччыне, у раёне Ліптаўскі Мікулаш Жылінскага краю.
Ліптаўскі Ян | |||||
славац. Liptovský Ján | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1327 | ||||
Былыя назвы: |
| ||||
Краіна: | Славаччына | ||||
Край: | Жылінскі | ||||
Раён: | Ліптаўскі Мікулаш | ||||
Рэгіён: | Ліптаў | ||||
Староста: | Юрай Філа | ||||
Плошча: | 67,774 км² | ||||
Вышыня: | 634 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2011) | |||||
колькасьць: | 976 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 14,4 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Тэлефонны код: | +421-44 | ||||
Паштовы індэкс: | 032 03 | ||||
NUTS: | 510734 | ||||
Нумарны знак: | LM | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 49°2′57″ пн. ш. 19°40′37″ у. д. / 49.04917° пн. ш. 19.67694° у. д.Каардынаты: 49°2′57″ пн. ш. 19°40′37″ у. д. / 49.04917° пн. ш. 19.67694° у. д. | ||||
Ліптаўскі Ян | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.liptovskyjan.sk/ |
Геаграфія
рэдагавацьВёска ляжыць на ўваходзе Янскай даліны ў Ліптаўскую катлавіну, на паўночным схіле Нізкіх Татраў на вышыні 654 м н. у. м. Ля вёскі працякае рака Шцьяўніца. На поўначы Ліптаўскі Ян мяжуе з Бэнядзікавай і Угорскай Вэсай, на захадзе з Заважнай Порубай і Дземэнаўскай Долінай, на ўсходзе з Подтурнёй і Ліптаўскай Порубкай, на паўднёвым усходзе — з Вышнай Боцай. Паўднёвая граніца паселішча зьяўляецца адначасна граніцай між раёнамі Ліптаўскі Мікулаш і Брэзна, то бок Жылінскім і Банскабыстрыцкім краямі.
Мінуўшчына
рэдагавацьБагумір з сынамі атрымалі тэрыторыю сучаснага Ліптаўскага Яна ад караля Бэлы IV ў 1263 року[1]. Ад пабудаванага тут касьцёлу ў гонар сьвятога Яна вёска ў 1386 року й атрымала назву (з 1927 — Ліптаўскі Сьвяты Ян). У 1960 року, за савецкім часам, Сьвяты Ян перайменаваны ў Ліптаўскі Ян[2].
З канца XV стагодзьдзя ў Сьвятым Яне дзейнічала рыма-каталіцкая школа, мэцэнатамі якой стаў род Сьвятаянскіх. У 1554 прадстаўнікі пратэстанцкай галіны Сьвятаянскіх заснавалі наўзамен яе пратэстанцкую школу, разбураную ў часе паўстаньня Фэрэнца II Ракацы. Каталіцкая школа аднавіла дзейнасьць у канцы XVII стагодзьдзя.
У 1735 року касьцёл сьвятога Яна быў рэканструяваны і атрымаў новы галоўны алтар. У 1785 року збудаваная пратэстанцкая артыкульная царква, якая згарэла ў 1910 року.
У 1824 заняпала здабыча каштоўных мэталаў у Сьвятаянскай Боці (цяпер частка Ліптаўскага Яну), закладзеная яшчэ Багумірам у 1263 року. У 1875 року з-за эпідэміі халеры ў Ліптаве сьвятаянская горназдабыча ўвогуле зьнікла.
У 1930 року памёр апошні прадстаўнік роду Сьвятаянскіх Юзэф, і ягоныя маёнткі былі прададзеныя Чэхаславацкай рэспубліцы.
Турыстычная інфармацыя
рэдагавацьУ вёсцы і ейных ваколіцах знаходзяцца 23 мінэральныя крыніцы — як халодныя, так і цёплыя. Найбольш папулярная зь іх — Цепліца — зьмяшчае прыкладна 830 міліграмаў сульфатаў на літар.
Каталіцкі касьцёл пад тытулам сьвятога Яна Хрысьціцеля 1380 року, збудаваны ў гатычным стылі, пазьней неаднакроць перабудоўваны. Эвангельскі дом малітвы, збудаваны ў 1785 року, свой сучасны выгляд набыў у выніку перабудовы пасьля пажару 1907 року.
Захаваўся комплекс 17 сярэднявечных двароў і сядзібаў, пераважна рэнэсансавых.
У Янскай даліне дзейнічаюць мноства гатэляў, тэрмальныя басэйны, лыжныя курорты.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
рэдагаваць- Уладзімер Балца — славацкі кінарэжысэр і сцэнарыст
- Ян Станіслаў — славацкі мовазнаўца
- Марцін Сэнцівані — славацкі энцыкляпэдыст, філёзаф
- Юліюс Філа (старэйшы) — славацкі эвангельскі пастар, біскуп
- Ян Чаяк — славацкі празаік
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Kolektív autorov: Liptovský Ján od prvej písomnej zmienky po súčasnosť. Liptovský Ján : Obec Liptovský Ján, 2013, s. 17.
- ^ Majtán, Milan Názvy obcí Slovenskej republiky: Vývin v rokoch 1773—1997. — Bratislava: VEDA(sk), 1998. — 600 с. — ISBN 978-80-224-0530-2
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьЛіптаўскі Ян — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў