Гліна (прыток Ліпы)

рака ў Беларусі

Глі́на — рака ў Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Ліпы (басэйн Дняпра). Даўжыня 15 км. Плошча вадазбору 100 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1‰.

Рака
Гліна
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Салтанаўка
Вусьце Ліпа
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Гомельская вобласьць
Даўжыня 15 км
Плошча басэйну 100 км²
Нахіл воднай паверхні 1 ‰

Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Салтанаўка, вусьце на паўночнай ускраіне вёскі Польпін. На ўсім працягу мае каналізаванае рэчышча. У абалоне ракі каля вёскі Броньніца плаціна і сажалка[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 126

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 126